Вы тут

Вышэйшая адукацыя — на экспарт!


Дыплом і памятную статуэтку прарэктару па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Канстанціну Казадаеву ўручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.


Такая высокая ўзнагарода стала магчымай дзякуючы актыўнай рабоце Белдзяржуніверсітэта па навучанні замежных грамадзян. У БДУ праходзяць падрыхтоўку звыш 4,5 тысячы замежных студэнтаў з больш як 60 краін, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам па краіне. Яшчэ тры гады таму гэта лічба вагалася ў межах 2,5 тысячы. За апошнія чатыры гады колькасць адукацыйных праграм на англійскай мове павялічылася амаль у шэсць разоў — сёння ва ўніверсітэце іх больш за 20.

Усяго па выніках 2021 года пераможцамі рэспубліканскага конкурсу сталі 20 прадпрыемстваў. 47 узнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі ў 20 розных намінацыях. У фінальным этапе спаборніцтва ацэньвалася фінансава-гаспадарчая дзейнасць 145 рэспубліканскіх прадпрыемстваў.

Для БДУ ўзнагарода ў конкурсе стала трэцяй за ўсю гісторыю яго правядзення. У 2016 і 2020 гадах універсітэт таксама быў удастоены гэтага статусу.

Конкурс «Лепшы экспарцёр» праводзіцца штогод з 2009 года БелГПП сумесна з міністэрствамі архітэктуры і будаўніцтва, аховы здароўя, замежных спраў, лясной гаспадаркі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, эканомікі, дзяржкамітэтамі, канцэрнамі, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, бізнес-саюзамі, НАН Беларусі, Беларускай універсальнай таварнай біржай, страхавой кампаніяй «Белэксімгарант» і адміністрацыяй Парка высокіх тэхналогій.

Конкурс накіраваны на стымуляванне развіцця экспартна арыентаванай вытворчасці, павышэнне прэстыжу таваравытворцаў на сусветным рынку, павелічэнне аб’ёмаў і канкурэнтаздольнасці экспартуемай прадукцыі.

У намінацыі «Адукацыя» лаўрэатаў сталі вызначаць з 2015 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.