Вы тут

Пошукавая экспедыцыя ў Асіповіцкім раёне ўстанавіла новае імя


Да нядаўняга часу Павел Фёдаравіч Конанаў, які бы прызваны Кагановіцкім РВК Яраслаўля, з ліпеня 41-га года лічыўся без вестак зніклым. Але на мінулым тыдні яго астанкі былі знойдзены пошукавікамі ля дарогі непадалёк ад вёскі Чучча. У пошуках вызначыўся Аляксандр Кузубскі. Знойдзены ім медальён быў перададзены экспертам. І ў іх атрымалася яго прачытаць. Як і меркаваў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка, баец належаў да 214-й паветрана-дэсантнай брыгады. Раней пошукаваікі ўжо знаходзілі ў гэтым месцы вайскоўцаў брыгады. Павел Конанаў у брыгадзе быў парашутыстам.


— Дакументы 214-й паветрана-дэсантнай брыгады былі знойдзены на месцы былых баёў некалькі гадоў таму, — удакладняе Мікалай Барысенка. — Палова дакументаў была перададзена на часовае карыстанне ў вайсковую часць, якая з’яўляецца правапераемніцай гэтай брыгады, а астатнімі дакументамі займаліся мы. Улічваючы, што яны даўно ляжалі ў зямлі, цалкам прачытаць мы іх не змаглі. У нас атрымалася аднавіць толькі 165 прозвішчаў. Але сярод іх няма байца, якога мы знайшлі. Зараз нашы рабяты спрабуюць знайсці родных Паўла Фёдаравіча. 

Пошукавая экспедыцыя «Рэйд 22» скончана. Яе, як мы ўжо пісалі, праводзілі пошукавікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» з удзелам ваенных 52-га асобнага спецбатальёна Міністэрства абароны. Яна праходзіла ў Асіповіцкім раёне па месцах жорсткіх баёў 1941 і 1944 гадоў. Знойдзены астанкі 22 байцоў і тры медальёны. На жаль, адзін быў не запоўнены, другі зламаны і толькі трэці паведаміў імя. 

У раскопках удзельнічала цалкам магілёўская група «Дняпроўскі рубеж», бабруйскія і асіповіцкія пошукавікі. Сярод тых, хто вызначыўся ў пошуках, Яўген Грышановіч, Юрый Сцяпанаў.

— У жніўні мы адпраўляемся ў чарговую экспедыцыю ў Клічаўскі раён, дзе будзем удакладняць месцы пахаванняў і спісачны склад спецатрада «Слаўны», — паведаміў Мікалай Барысенка. — А ў верасні едзем працаваць у Слаўгарадскі раён. Там нас чакае работа па аднаўленні падзей 1941-га года. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Святланы БАРЫСЕНКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.