Вы тут

Тэмпература ўначы — як ранняй восенню, а днём — як на старце лета


Калі ў канцы чэрвеня мы знемагалі ад трапічнай спякоты, то ў другой дэкадзе ліпеня захаваецца халаднаватае з дажджамі надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. На працягу найбліжэйшых дзён тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з паўночнага захаду Еўропы, і прахалодных няўстойлівых паветраных мас паўночнаатлантычнага паходжання. Таму да канца другой дэкады ліпеня захаваецца халаднаватае з дажджамі надвор'е. Тэмпературны фон будзе па-ранейшаму паніжаны — у асноўным на 1—6 градусаў ніжэй за кліматычную норму.


Фота: pixabay.com

У пятніцу, ужо традыцыйна, будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па поўдні, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4—9 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад плюс 18 да 23 градусаў цяпла.

Першая хваля летняга холаду прыйдзе да нас ужо ў суботу. 16 ліпеня ўначы будзе пераважна без ападкаў, аднак удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер будзе заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—13 градусаў, удзень — 16—23 цяпла.

У нядзелю днём стане яшчэ халадней. Такім чынам, 17 ліпеня пройдуць дажджы, месцамі па краіне магчымыя навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу — ад плюс 7 градусаў да 13 цяпла, удзень — 15—20 градусаў са знакам плюс.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня таксама прагназуюцца ападкі. У панядзелак ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах у дзённы час магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы складзе ад 7 цяпла да плюс 13 градусаў, днём — 15—21 цяпла, па паўднёвым захадзе тэмпература паветра дасягне 23 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак, 19 ліпеня, будзе таксама мокра, але трошкі цяплей. Чакаецца, што ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература ўначы будзе плюс 7—14 градусаў, а ўдзень — ад 16 цяпла па поўначы да плюс 25 градусаў па поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».