Вы тут

Камунальнікі прапануюць увесці экалагічны падатак


Праблемныя пытанні і прапановы па ўдасканаленні абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі (ДМР) абмяркоўваюць спецыялісты на рэспубліканскім семінары і ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Новыя метады і тэхналогіі абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі» ў Слоніме.


Фота: pixabay.com

Зыходзячы са складу камунальных адходаў, вызначаны тры асноўныя кірункі іх выкарыстання: адбор са смецця ДМР, выраб і выкарыстанне альтэрнатыўнага паліва (RDF-паліва) і выкарыстанне адходаў арганічнага паходжання, адзначыў міністр ЖКГ Андрэй Хмель.

Летась у Беларусі было створана каля чатырох мільёнаў тон адходаў, з якіх каля 3,2 мільёна было сабрана і вывезена ў змешаным выглядзе. Астатняе — раздзельна сабранае смецце і нарыхтаваныя другасныя рэсурсы,

— Узровень выкарыстання ЦКА ў краіне ў 2021-м склаў 31,1 %. Найлепшы вынік пры гэтым паказала Брэсцкая вобласць і найменшы — Гомельская і Мінская. Пры гэтым пастаянна павялічваць узровень выкарыстання ЦКА за кошт збору другасных рэсурсаў мы не зможам, — заўважыў міністр. — Ужо цяпер на долю збору другасных матэрыяльных рэсурсаў у агульным аб'ёме выкарыстання адходаў прыходзіцца 20 %. Рэзерв для павелічэння за кошт здабывання з адходаў другасных рэсурсаў — 7—9 %. Павышэнне эфектыўнасці і забеспячэння запланаванага ўзроўню выкарыстання ЦКА магчымы толькі за кошт развіцця прамысловай перапрацоўкі адходаў шляхам укаранення і шырокага прымянення тэхналогій выкарыстання арганічнай фракцыі адходаў (36—38 %) і энергетычнага выкарыстання ЦКА (27—29 %).

Яшчэ адно праблемнае месца ў сістэме выкарыстання адходаў — недастатковае фінансаванне. Каб атрымаць дадатковую крыніцу фінансавання для стварэння аб'ектаў і стымулявання арганізацый, якія аказваюць паслугі па абыходжанні з ЦКА, і павялічыць выкарыстанне адходаў, міністр прапануе прыцягнуць інвестыцыі, бюджэтныя сродкі ў выглядзе экалагічнага падатку і іншых, а таксама ўласныя сродкі арганізацый (з прыбытку і амартызацыі).

Акрамя таго, для вырашэння праблемных пытанняў у сферы абыходжання з адходамі неабходная карэкціроўка заканадаўства, у прыватнасці, Закона «Аб абыходжанні з адходамі», Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», Закона «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» у частцы бюджэтных арганізацый.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.