Вы тут

У Мінску пачалася рэстаўрацыя стэлы «Мінск-горад-герой»


У сталіцы прыступілі да рэстаўрацыі стэлы «Мінск-горад-герой». Зараз абеліск — у будаўнічых лясах. Знакавы аб’ект плануюць вярнуць да першапачатковага выгляду. Якія змены чакаюць адзін з сімвалаў сталіцы — распавялі на тэлеканале АНТ.


Фота minsknews.by

Першую маштабную мадэрнізацыю правялі амаль праз 25 гадоў пасля адкрыцця абеліска. Тады плошчу перад Стэлай дапоўнілі дэкаратыўнай падсветкай, параднымі лесвіцамі і азелянілі. Цяпер на Стэле будаўнічыя лясы і агароджы. У фасадзе абеліску выявілі мікратрэшчыны, іх і трэба будзе заладзіць.

Паводле слоў генеральнага дырэктара прадпрыемства «Белрэстаўрацыя» Уладзіміра Змушкі, асноўны аб’ём работ — гэта расчыстка і лячэнне страчаных частак гэтых збудаванняў, ліквідацыя расколін, гэта тое, што тычыцца абеліска. «Такая праца вельмі цікавая, нестандартная. Мы падобныя працы ўжо выконвалі на рэстаўрацыі абеліска, на плошчы Перамогі. Спадзяемся паспяхова справіцца з гэтай задачай», — адзначыў Уладзімір Змушка.

Акрамя таго, абновяць пазалоту зоркі і лаўровых галінак на піку.

Рамонт чакае і скульптуру «Радзіма-маці». Будаўнікі заменяць гранітныя пліты пастамента, у якім выяўлена мноства расколін. Саму бронзавую скульптуру ачысцяць, а затым, для надання ёй прыгожага адцення, пакрыюць таніроўкай. А вось Стэлу пакрыюць ахоўным саставам, які не дасць пракрасціся лішняй вільгаці і сажы. А значыць, пазбегнуць сур’ёзных разбурэнняў у далейшым.

Фота minsknews.by

Як удакладніў намеснік дырэктара УКБ Цэнтральнага раёна Мінска Максім Дзянісік, аб’ект з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму будзе нададзена першапачатковае аблічча — як ён выглядаў у 1985 годзе. «Ніякіх кардынальных зменаў не будзе, можа быць, толькі адценне зменіцца. Мы працуем пад кіраўніцтвам навуковых экспертаў», — дадаў Максім Дзянісік.

Завяршыць усе работы маюць намер за два месяцы. У абноўленым выглядзе Стэлу плануюць адкрыць у верасні. Традыцыйна, пляцоўка ля падножжа манумента — галоўнае месца святкавання Дня горада ў Мінску.

Архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск-горад-герой» адкрыўся ў беларускай сталіцы 8 мая 1985 года — да 40-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй. Абеліск вышынёй 45 м устаноўлены на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава, на ўзвышшы ў пачатку парку Перамогі перад будынкам Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пастановай Савета Міністраў у 2007 годзе абеліск «Мінск-горад-герой» унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Як сямейная пара настаўнікаў фізікі робіць складанае простым.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.