Вы тут

Атрымана заяўка Беларусі на ўступленне ў ШАС


Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, аб’яднанне гатова пачаць неабходныя юрыдычныя працэдуры, паведамляе РИА-Новости са спасылкай на генеральнага сакратара ШАС Чжан Мін.


«Сапраўды, Беларусь ужо афіцыйна падала заяўку на далучэнне да ШАС у якасці паўнапраўнага члена», — заявіў Чжан Мін.

Па яго словах, гэта дэманструе, што Мінск прыйшоў да высновы аб тым, што каштоўнасці і прынцыпы ШАС адпавядаюць беларускім.

Раней выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Узбекістана Уладзімір нораў распавёў, што Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, яе зварот ужо накіраваны краінам-членам, на саміце ў Самаркандзе можа пачацца працэдура па яе прыёме ў члены ШАС.

Чарговы саміт аб’яднання пройдзе ў верасні ў Самаркандзе.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».