Вы тут

Рост захворвання COVID-19 чакаецца з верасня


Рост захворвання COVID-19 чакаецца з верасня, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка, перадае БелТА.


«Мы чакаем рост захворвання з пачатку верасня, таму рэкамендуем усім грамадзянам, асабліва з груп рызыкі, якія маюць хранічныя захворванні, якія працуюць на транспарце, у сферы бытавога абслугоўвання, медыкам, актыўна праводзіць бустэрную вакцынацыю», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Намеснік міністра адзначыў, што згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя бустэрызацыя праводзіцца вакцынамі «Спадарожнік Лайт» і «Спадарожнік V».

Аляксандр Тарасенка падкрэсліў, што цяпер важна падрыхтавацца да магчымага ўздыму захворвання, паколькі амікрон мутуе. «Тым больш што цыркуляцыя варыянту омикрона ВА.5 у нас таксама рэгіструецца», — заўважыў ён.

На дадзены момант у Беларусі няма ўздыму захворвання. «Пакуль мы не рэгіструем. Знаходзімся ў межэпідэмічным перыядзе, і захворванне ў нас менш, чым у папярэднія межэпідэмічныя перыяды», — адзначыў намеснік міністра.

Разам з тым кампанія вакцынацыі ў Беларусі працягваецца. «На сёння можна казаць фактычна аб 70% вакцынаваных з ліку ўсяго насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 12 гадоў і старэй. Вакцын для вакцынацыі і праходжання бустэрызацыі (рэвакцынацыі) дастаткова: гэта “Спадарожнік V”,  “Спадарожнік Лайт”, вакцына “Сінафарм”. То бок, гэта тыя вакцыны, з якімі мы працуем з пачатку кампаніі па вакцынацыі», — сказаў Аляксандр Тарасенка. Сярод дзяцей 12-17 гадоў на сёння вакцынавана 26%.

Аляксандр Тарасенка таксама распавёў, на якім этапе праца над айчыннай вакцынай. «Мы на сёння ажыццяўляем трансфер вакцыны для доследна-прамысловай вытворчасці. Прамысловая вытворчасць плануецца ў канцы 2023 – пачатку 2024 года», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.