Вы тут

На «Славянскім базары» стартуе конкурс маладых выканаўцаў


Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, Дзень моладзі, свята кавальскага рамяства, і ўжо ноччу — фестывальны open air. Падрабязнасцямі святочнай праграмы «Славянскага базару» на сёння з БелТА падзяліліся ў дырэкцыі міжнароднага форуму мастацтваў.


Чарговы фестывальны дзень у Віцебску будзе багаты на падзеі. Патроху пачне разблытвацца музычны клубок конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Сёння яны маюць намер зачароўваць публіку славянскімі хітамі, а суправаджаць выступленні артыстаў будзе Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. У другім аддзяленні канцэрта на сцэну Віцебскага амфітэатра выйдзе народная артыстка Расіі Ларыса Доліна. Яе сольная праграма прысвечана паўвекавому творчаму і сцэнічнаму юбілею.

Яшчэ адзін юбілей — 20 гадоў — рыхтуецца адзначыць маладзёжная арганізацыя Беларусі — БРСМ. Сёння на «Славянскім базары» пройдзе Дзень моладзі. У ім прымуць удзел юнакі і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў краіны.

Пра творчыя пошукі, музыку, тэатр і многае іншае пагавораць з журналістамі экс-вакаліст гурта Bad Boys Blue Кевін МакКой, трохі пазней-акцёры Кацярына Барадзіна, Юрый Іцкаў, Сяргей Лысаў, Кацярына Рабава. Асобную прэс-канферэнцыю дадуць прызёры міжнародных конкурсаў Віцебскага фестывалю. У дні Саюзнай дзяржавы яны падораць віцебскай публіцы свой канцэрт.

Пацешаць і здзівяць гасцей «Славянскага базару» турнір нацыянальных танцаў, свята харавой музыкі, аўтаматафестываль, падчас якога пройдзе чэмпіянат краіны па аўтагуку, і Міжнародны праект Dream Dance Fest. Эстафету спектакляў прымуць дагестанскі і Гродзенскі абласны Тэатры лялек і Санкт-Пецярбургскі Тэатр на Васільеўскім. Тым часам мастацкі музей прэзентуе адразу два выставачных праекта, прымеркаваных да Дзён Саюзнай дзяржавы. Адзін з іх раскажа пра 100-годдзе Ніжагародскай матрошкі, другі ж раскрые сакрэты Гжэльскага роспісу.

Вуліца Талстога зменіцца ў вялікую кузню. Там на працягу двух дзён (16 і 17 ліпеня) будуць ствараць ажурныя творы мастацтва з металу — на «Славянскім базары» дэбютуе міжнароднае свята-конкурс аднаго з самых старажытных рамёстваў — кавальскага майстэрства. Працягнуцца II Міжнародны конкурс майстроў традыцыйнага ткацтва і фэст вулічнага мастацтва"на сямі вятрах«.

У ноч на 17 ліпеня сэрца горада будзе біцца ў рытмах Vitebsk Dance Night. На новай адкрытай лакацыі фестывалю ля канцэртнай залы «Віцебск» зараджаць энергіяй будуць дыджэі з Беларусі і Расіі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».