Вы тут

Святочна і весела прайшлі «Зажынкі» у ААТ «Людзеневічы»


Святочна і весела прайшлі «Зажынкі» на пасевах трыцікале ў ААТ «Людзеневічы» Жыткавіцкага раёна. Каля вёскі Бярэзіна камбайнераў з пачаткам жніва павіншавалі старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Мікалай П’яўко, а таксама народны фальклорны анс амбль «Весялухі» з вёскі Бялёў, Жыткавіцкі танцавальны калектыў калейдаскоп, тураўскія спявачкі ансамбля «Яркі», мясцовы іерэй Анатоль.


Затым жанчыны з сярпамі, а за імі камбайнеры Дзмітрый Марціноўскі і Мікалай Татур, прыступілі да ўборкі.

Наперадзе цяжкія будні ўсіх удзельнікаў новай бітвы за ўраджай гэтага года. І вядома хочацца пажадаць удалай гарачай пары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?