Вы тут

Унікальныя старажытныя метэарыты можна ўбачыць у Музеі землязнаўства БДУ


Гэта два буйныя метэарыты вагой 126 і 39 кг. Памер большага аб'екта складае 56×48×45 см, меншага – 32×28×26 см. Іх узрост даходзіць да 6 мільярдаў гадоў, што пераўзыходзіць узрост Зямлі ў 1,3 раза. Метэарыты былі знойдзены на тэрыторі Швецыі. Дадзеныя нябесныя целы адносяцца да жалезных метэарытаў. Гэты тып у розных краінах сустракаецца рэдка, з усіх выяўленых касмічных аб'ектаў да іх адносіцца ўсяго 10 працэнтаў. Іх асноўныя характарыстыкі  – наяўнасць сплава жалеза і серы, паглыбленняў на паверхні і высокай магнітнай успрымальнасці.


Як расказала загадчыца музея Валянціна Смалякова, музейныя ўзоры вылучаюцца ўнікальным узорам, які бачны ў разрэзе. Ён утвараецца ў выніку геаметрычна правільнага размяшчэння ўнутраных пласцін метэарыта. Унікальнасць узору дазваляе выкарыстоўваць дадзеныя касмічныя целы як дэкаратыўны камень. Упрыгожванні з іх цэняцца па ўсім свеце і каштуюць да 100 у.е. за адзінку. Яны настолькі каштоўныя, што іх прадаюць па грамах.

Музейную экспазіцыю метэарыты папоўнілі па шчаслівай выпадковасці. У ліку экспартуемага металічнага сплаву яны былі дастаўлены ў Беларусь. Іх незвычайная форма выклікала цікавасць у супрацоўнікаў профільных службаў. Тады Валянціна Смалякова была запрошана ў якасці эксперта для дыягностыкі паходжання аб'екта. Ён аказаўся рэдкім унікальным метэарытам, які ў сілу сваёй эксклюзіўнасці актуальны для навуковых даследаванняў, пры навучанні геолагаў, а таксама ўяўляе музейную цікавасць. У аналізе таксама бралі ўдзел спецыялісты з Масквы, якія пацвердзілі ўзрост і каштоўнасць узораў.

На дадзены момант метэарыты з'яўляюцца самымі дарагімі экспанатамі музея і ўваходзяць у экспазіцыю "Метэарытны куток". Тут таксама можна ўбачыць і іншыя экзэмпляры каменных і жалезна-каменных нябесных цел з Беларусі, Украіны, Аўстраліі, Афрыкі і іншых куткоў нашай планеты

Даведка:

Музей землязнаўства БДУ быў заснаваны ў 1934 годзе. Цяпер у яго калекцыйным фондзе налічваецца каля 25 тысяч экспанатаў.

Гонарам музея з’яўляюцца калекцыі кварцаў, кальцытаў і гіпсу. Упрыгожваюць музейную экспазіцыю фантазійныя крэмені Беларусі, малахіты і яшмы Урала, нефрыты і лазурыты Забайкалля. У 2020 годзе музей быў абноўлены пасля рэканструкцыі. У яго структуру ўключаны дэманстрацыйная і навучальна-метадычная залы. У першай прадстаўлены калекцыі мінералаў і горных парод, самацветаў, аметыстаў, палеанталагічны аддзел, экспанаты мамантавай фауны. Узоры ў другой зале размешчаны ў адпаведнасці з навучальнымі дысцыплінамі факультэта «Мінералогія», «Петраграфія», «Палеанталогія» і «Палеагеаграфія». Выкладчыкі факультэта праводзяць практычныя і лабараторныя работы са студэнтамі. Акрамя таго, на базе музея створана гемалагічная лабараторыя, якая дазваляе праводзіць работы па вызначэнні мінералаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.