Вы тут

Лукашэнка: Прамысловасць, сельская гаспадарка патрабуюць высокіх тэмпаў, калі магіляўчане жадаюць лепш жыць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанку. На парадку дня — экспарт тавараў, прамысловасць, сельская гаспадарка. На асаблівым кантролі пытанні, якія хвалююць людзей, — узровень цэн, занятасць, зарабатная плата. 


Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Магілёўшчына — знаёмы для Анатоля Ісачанкі рэгіён, там ён працаваў на розных пасадах і таму добра ведае абстаноўку. Па яго словах, улічваючы працу ў цэнтры, ведаючы патрабаванні і падыходы, губернатар можа падзяліцца сваім меркаваннем аб сітуацыі на Магілёўшчыне. «Падзяліцца меркаваннем гэта добра, але паколькі вы кіраўнік вобласці, вы павінны бачыць шляхі выхаду Магілёўшчыны на больш высокі ўзровень развіцця. Мне далажылі, што ў вас і па экспарце дынаміка нармальная. Прыемна чуць, што па інвестыцыях вы нядрэнна выглядаеце. Але давайце шчыра казаць, мы ж усё лічым да ўзроўню мінулага года. База не вельмі высокая для гэтых разлікаў. Прамысловасць, сельская гаспадарка сёння патрабуюць больш высокіх тэмпаў развіцця, калі магіляўчане жадаюць лепш жыць. Іншага не дадзена», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

У сувязі з гэтым ён пацікавіўся меркаваннем кіраўніка Магілёўскай вобласці на працу ўрада ва ўмовах санкцый, санкцыйнага рэжыму. Спытаў, што неабходна дадаткова зрабіць для больш эфектыўнай працы і супрацьдзеяння санкцыям. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы ў рабоце па задавальненні галоўных патрэб людзей: работы, занятасці, цэн. 

Асобнае пытанне — праца вертыкалі ўлады. «Мне далажылі, вы хочаце абмеркаваць са мной тры асноўныя пытанні па штатнай колькасці аблвыканкама за кошт іншых падраздзяленняў, у прыватнасці райвыканкамаў. Я выкажу сваё класічнае меркаванне, калі б вы прапанавалі скараціць гэта правільна. Краснапольскі, Глускі раён, можа і трэба падскараціць у нейкіх камітэтах. Але вы хочаце гэтую колькасць перавесці ў аблвыканкам. Калі б вы (нават не ўсю) прапанавалі скараціць, бо колькасць работ там зменшылася, а не павялічвалі колькасць дзяржслужачых і чыноўнікаў наверсе, было б ідэальна», — заўважыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што гатовы разгледзець гэтае пытанне, але галоўнае, каб яно было абгрунтавана. 

Другім пытаннем стаяць сродкі для набыцця фуражнага збожжа. «Я гатовы абмеркаваць гэтае пытанне, магчыма, яно характэрнае для рэспублікі ў цэлым», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Трэцяе пытанне — далучэнне дзяржаўных праектных арганізацый да арганізацый дзяржаўных заказчыкаў. Кіраўнік дзяржавы назваў гэта пытанне цікавым і вартым абмеркавання. 

Магілёўшчыне ў пэўным сэнсе пашанцавала 

Асобна Прэзідэнт пацікавіўся ў губренатара, што адбываецца на палях. 

«Я ў Віцебскай, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях пабываў, паглядзеў, як справы там склдваюцца. Лічу, што Магілёўшчыне ў пэўным сэнсе пашанцавала. Падчас наліву (пазней сеялі) былі дажды. Так, ветрык быў, ёсць палегласць каласавых, збожжавых, але ў нас жа не толькі збожжавыя і каласавыя. Ёсць жа кукуруза, буракі, бульба. І ўвогуле год складваецца вельмі добра для сельгаскультур. Але тым не менш для рапсу, каласавых праблемы ёсць, хоць невялікія, у вас менш. Вам пашанцавала, што вы пазней пасеялі», — сказаў Прэзідэнт. 

Па яго словах, і ў палегліцы няма катастрофы. У краіне навучыліся і палеглыя хлябы ўбіраць. Аляксандр Лукашэнка спытаў у Анатоля Ісачанкі, у чым,на яго погляд, будзе праблема гэтай уборкі. 

«Я адназначна разумею, што галоўнае — гэта тэмпы. Другое — гэта якасць. Ты ведаеш, як механізатары ўбіраюць хлябы, калі добры ўраджай. Часам іх не спыніць. На павышанай хуткасці — наперад, і павялічваюцца страты. Так, ён у бункер намалоціць хутчэй і хутчэй сто тон у дзень можа намалаціць, але ён страціць вялікую колькасць збожжа на такіх хуткасцях. Таму якасць уборкі — найважнейшае пытанне», — заявіў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што гэта трэба рэгуляваць і па зарплаце. Каб камбайнёр разумеў, што як палеглы хлеб ён убірае, так у яго і зарплата будзе адпаведная. 

«Асабліва не разгонішся і ўменні пэўныя павінны быць. Дэталі гэтыя добра на месцах ведаюць. Але падвергнуць кантролю ўборку давядзецца вельмі сур’ёзна. І мы будзем кантраляваць, канешне, на месцах. Але ўборка ўраджаю — гэта ваш хлеб. І вы павінны гэтым займацца перш за ўсё, губернатары і мясцовыя органы ўлады. Для гэтага ўсё ёсць. Таму калі ўжо сёлета ў вас будуць нейкія сур’ёзныя праблемы з уборкай — то гэта вашыя праблемы», — канстатаваў Прэзідэнт. 

Ён звярнуў увагу, што на поўдні ўжо пачалі ўбіраць. І больш за 50 цэнтнераў у сярэднім даюць ячмень і іншыя азімыя. «Калі б у нас такая сярэдняя ўраджайнасць па краіне была ўсіх культур, мы б з табой былі б, як у народзе кажуць, у шакаладзе. Нават сёлета азімыя даюць добры ўраджай. А калі б мы раней маглі пасеяць, то мы б даўно яго прыбралі і забылі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. 

Трэба рыхтавацца да шчыльнай працы

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёлета будуць складанасці з рапсам. Раней думалі, што ён мае яруснае паспяванне. Зверху ён саспеў, а знізу ён не гатовы да ўборкі. «А рапс — гэта золата, для нас цяпер вялікія грошы. На месцы трэба тэрмінова разбірацца», — сказаў ён. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёлета ўборачная кампанія будзе спрасавана. Пасяўная зацягнулася, тэрмін вегетацыі не скароціш. Ён папярэдзіў, што трэба рыхтавацца да вялікай шчыльнасці работ. Таксама, па словах Аляксандр Лукашэнкі, трэба звярнуць увагу на другі і трэці ўкос травы. Трэба забяспечыць запас кармоў. «Мы на адзінку-дзве па кармавых адзінках адстаем ад мінулага года. Травяністыя кармы трэба прыбіраць вельмі хутка, таму што ўцягнемся ва ўборку, і салома пойдзе, і азімыя потым. Вельмі моцна спрасаваны гэты перыяд уборачнай кампаніі. Будзе няпроста», — дадаў ён. 

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка далажыў Прэзідэнту, што нягледзячы на ўзмацненне санкцыйнага ціску, сітуацыя ў рэгіёне стабільная, кіруемая. Забяспечваецца запланаваны рост заработнай платы на 13 працэнтаў. «Мы за паўгоддзе спрацавалі з чыстым прыбыткам, 250 мільёнаў атрымалі прыбыткі. Выручка расце на 15 працэнтаў, зніжаецца колькасць стратных прадпрыемстваў. Як вынік сукупныя даходы бюджэту па выніках першага паўгоддзя склалі 118 працэнтаў да мінулагодняга перыяду. Гэта дае вобласці магчымасці выконваць усе заплнаваныя бюджэтныя абавязацельствы», — сказаў Анатоль Ісачанка.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.