Вы тут

Памяць сэрца


Творчая сустрэча «Памяць сэрца», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці, прайшла ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Былі прэзентаваны і перададзены ў дар захавальнікам духоўнай скарбніцы новыя паэтычныя зборнікі Ірыны Морых «Спутник время» і Таццяны Шульгі «Попутного ветра», раман Зінаіды Дудзюк «Паляванне зграяй», фотаальбом члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксея Скакуна «Люблю Беларусь» і іншыя выданні з кніжнай палічкі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ.


Ва ўрачыстай абстаноўцы паэты Георгій Тамашэвіч і Любоў Красеўская атрымалі падзячныя лісты ад рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства “Веды”» за плённую працу па распаўсюджваннi навукова-папулярных ведаў і выхаваннi падрастаючага пакалення.

Пра мужнасць і гераізм нашых продкаў праз гісторыю сваёй сям’і распавяла і старшы навуковы супрацоўнік музея Ала Расінская. Асабліва кранальна і душэўна гучалі вершы Веры Вакулы і Кацярыны Мізерыі аб трагічных старонках Вялікай Айчыннай вайны. Празаік Анатоль Брытун на прыкладзе запатрабаванасці яго кніг у бібліятэках зрабіў выснову — цікавасць моладзi да гісторыі роднага краю расце, а сустрэчы з пісьменнікамі падштурхоўваюць чытачоў вывучаць гісторыю сваёй сям’і, родных вёсак. Кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо» Наталля Кандрашук прачытала свае лірычныя радкі, пазнаёміла з жыццём літаратурнай Кобрыншчыны. У сваім выступленні пісьменнік і краязнаўца з Жабінкі Анатоль Бензярук падкрэсліў важнасць пошукава-даследчай работы ў вывучэнні гісторыі малой радзімы і даў старт абласному паэтычнаму конкурсу «Слёзы сясцёр Хатыні».

Падчас сустрэчы былі абвешчаны вынікі рэспубліканскага летняга конкурсу сярод старшакласнікаў «Лісты на фронт». Першае месца заняла дзесяцікласніца Кацярына Бабкова з Бабруйска. Лістамі ўдзячнасці адзначаны работы Алены Аўсіевіч (Кругляны) і Максіма Краўцэвіча (Кобрын). Напрыканцы творчымі здабыткамі і планамі падзяліўся брэсцкі кампазітар Сяргей Любчук.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ
Фота даслана аўтарам

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».