Вы тут

Рэспубліканскія спаборніцтвы — сусветныя рэкорды


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем важныя спартыўныя навіны.


Перамогі тыдня. На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўі завяршыўся чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. Званні чэмпіёнаў краіны заваявалі Аліна Неўмяржыцкая (байдарка-адзіночка, 1000 м), Алена Наздрова (каноэ-адзіночка, 500 м), Максім Крысько (каноэ-адзіночка, 500 м), Іна Саў (адзіночка, 5000 м), Вольга Клімава (каноэ-адзіночка, 5000 м), Алег Юрэня (байдарка-адзіночка, 5000 м) і Іван Патапенка (каноэ-адзіночка, 5000 м). Пераможцамі турніру таксама сталі Раман Захаранка, Уладзіслаў Кравец, Уладзіслаў Літвінаў і Ілья Федарэнка (байдарка-чацвёрка, 500 м). Алег Юрэня стаў бронзавым прызёрам спаборніцтваў на дыстанцыі 1000 метраў.

Удзел у чэмпіянаце Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі ўзяло больш за 240 атлетаў.

Герой тыдня. Яўген Каралёк выйграў міжнародную велашматдзёнку «Тур Беларусі», якая праходзіла на дарогах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Ён быў лідарам на першых пяці этапах гонкі. Сваіх найбліжэйшых праследавацеляў — Марка Грынкевіча (Гродзенская вобласць) і Васіля Строкава (Мінская вобласць) — ён апярэдзіў больш як на тры хвіліны. Таксама Каралёк перамог у намінацыі «Самы стабільны гоншчык». У класіфікацыі «Самы актыўны гоншчык» найлепшым аказаўся Аляксей Шнырко з Мінска, а званне «Горнага караля» дасталося Дзянісу Мазуру (Брэсцкая вобласць). У камандным заліку першынствавала каманда Гродзенскай вобласці.

Удзел у міжнароднай велашматдзёнцы «Тур Беларусі» ўзялі 43 спартсмены, сярод якіх найлепшыя беларускія веласіпедысты, а таксама прадстаўнікі зборных Расіі і Узбекістана.

Поспех тыдня. Экіпаж беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца ў агульным заліку сярод грузавікоў на міжнародным ралі-рэйдзе «Шаўковы шлях — 2022». Працягласць заключнага хуткаснага ўчастка на ралі па маршруце Ліпецк—Масква склала 117,6 км.

Турнір тыдня. У Брэсце адбыўся адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы. Гэта — дзявяты этап Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. Удзел у спаборніцтвах узялі наймацнейшыя беларускія спартсмены, а таксама прадстаўнікі Расіі, якія выступаюць пад нейтральным флагам. У спаборніцтвах па штурханні ядра ў жанчын перамогу атрымала Алена Дубіцкая, якая адправіла снарад на 18,96 м; у гэтым жа сектары сярод мужчын найлепшы вынік паказаў Алег Тамашэвіч (20,06 м). У мужчынскіх спаборніцтвах па скачках у вышыню перамог Максім Недасекаў, які пакарыў планку на адзнацы 2,11 м. У бегу на дыстанцыі 3000 метраў з перашкодамі найлепшымі сталі Дзмітрый Іваненка і Іна Новік. Першымі да фінішу дыстанцыі ў 5000 метраў прыбеглі Сяргей Краўчэня і Карына Тамашук, а на 1500 метрах — Ілья Карнавухаў і Вольга Немагай. У забегу на 100 метраў пераможцамі сталі Максім Грабарэнка і Кацярына Жываева. А пераможцы забегаў на 110 і 100 метраў з бар'ерамі — Віталь Парахонька і Эльвіра Герман. Дыстанцыя ў 400 метраў пакарылася Раману Валодзькіну і Аліне Лучшавай. Пераможцы на дыстанцыі 3000 метраў — Сяргей Краўчэня і Карына Тамашук, на 800 метрах — Ілья Карнавухаў і Вольга Немагай. Дыстанцыю ў 200 метраў першымі пераадолелі Максім Грабарэнка і Эльвіра Герман, а 400 метраў з бар'ерамі — Ягор Хаўратовіч і Кацярына Белановіч. У кіданні дыска перамаглі Яўген Багуцкі і Аліна Нікіценка. А ў кіданні молата — Юрый Васільчанка і Анастасія Маслава. У сектары для скачкоў у даўжыню найлепшымі сталі Настасся Мірончык-Іванова і Арцём Гурын, а для трайного скачка — Максім Несцярэнка і Віялета Скварцова.

У сектары для кідання кап'я перамаглі Аляксей Каткавец і Таццяна Халадовіч. У сваёй найлепшай спробе Таццяна Халадовіч адправіла снарад на 66 метраў 19 сантыметраў, што стала найлепшым вынікам сезона ў свеце.

У жаночай эстафеце 4х400 м найлепшы час паказалі дзяўчаты з Мінска, у гэтым жа відзе праграмы ў мужчын наймацнейшымі таксама сталі прадстаўнікі сталіцы.

У агульным заліку Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы перамагла каманда Брэсцкай вобласці, другую суму набралі спартсмены Магілёўшчыны, зборная Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».