Вы тут

Петрышэнка: Пацыенты не павінны адчуць збояў у сістэме аховы здароўя


Пасля нарады ў Прэзідэнта аб развіцці сістэмы аховы здароўя і пытаннях паслядыпломнай прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка расказаў журналістам пра сённяшнія праблемы і поспехі галіны. Па яго словах, самае галоўнае, што сістэма аховы здароўя вытрымала і ў складаны кавідны перыяд, і працуе ва ўмовах санкцыйнага націску. «Яе ўстойлівасць да тых турбулентных працэсаў, якія былі, мы прадэманстравалі. Гэта і праца ўрачоў, і забяспечанасць медыкаментамі, і перагрупоўка ложкавага фонду. І мы выйшлі дастаткова ўстойліва. Думаю, мы адпрацавалі пратаколы і методыкі, якія дазволяць гнутка рэагаваць, аказваць усю неабходную дапамога, звязаную не толькі з інфекцыйнымі захворваннямі», — сказаў Ігар Петрышэнка.


Фота: БелТА

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі не скарачалася аказанне планавай або высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі ні падчас распаўсюджвання кавіда, ні з-за санкцый. Хаця ёсць праблемы, звязаныя з пастаўкай высокатэхналагічнага абсталявання (па тэрмінах, па лагістыцы, па разліках). Складанасць яшчэ ў тым, што пастаўшчыкі адносяць некаторыя дэталі для медабсталявання да тавараў падвойнага прызначэння, прылічаюць да абароннага сектара. Аднак пытанні з паўстакам абсталявання вырашаюцца з дапамогай дружалюьных краін — КНР, Расійская Федэрацыя і іншыя. Тое ж самае і з медыцынскімі прэпаратамі, тут дапамагаюць і Індыя, і Кітай.

«Мы забяспечваем падтрыманне ў належным стане ўсяго высокатэхналагічнага абсталявання, якім аснашчаны клінікі. Калі недзе нешта выходзіць са строю, мы імкнёмся і прымаем усе меры для таго, каб замяніць дэталь, якая выйшла са строю. Але пацыент, які мае патрэбу ў тым ці іншым даследаванні, не павінен гэтага адчуць. Мы яго накіроўваем у іншыя цэнтры, якія аказваюць адпаведныя віды дапамогі або дыягностыкі.

Нашы людзі не павінны адчуць, што сістэма аховы здароўя недзе дае збой», — канстатаваў Ігар Петрышэнка. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.