Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў закон, якi выкладае ў новай рэдакцыi Кодэкс аб зямлi. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца магчымасць прадастаўлення грамадзянам зямельных участкаў для будаўнiцтва жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах да 1 га. Замацоўваецца таксама права на набыццё на працягу 5 гадоў зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў землекарыстальнiкаў на 1 верасня 2022 года, у прыватную ўласнасць або арэнду тэрмiнам на 99 гадоў з унясеннем платы на льготных умовах (з прымяненнем каэфiцыента 0,8 на тэрыторыi Мiнска i абласных цэнтраў, 0,5 — на iншых тэрыторыях).
З 8 да 5 гадоў скарачаецца тэрмiн, на працягу якога грамадзяне, якiя атрымалi зямельныя ўчасткi як стаячыя на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, абмежаваны ў праве распараджэння такiмi ўчасткамi i размешчанымi на iх аб’ектамi нерухомасцi.
Акрамя таго, палажэннi закона накiраваны на вырашэнне назапашаных тыпавых праблем у сферы зямельных адносiн. У прыватнасцi, дапускаюцца раздзел зямельных участкаў, выдзеленых для будаўнiцтва i абслугоўвання аднакватэрных, блакiраваных жылых дамоў, iншых капiтальных пабудоў, да завяршэння будаўнiцтва, змяненне мэтавага прызначэння i гранiц такiх участкаў пры ўмове iх выкупу ў прыватную ўласнасць або ўнясення платы за права арэнды тэрмiнам на 99 гадоў i захавання шэрагу iншых патрабаванняў.
Законам рэгламентуюцца пытаннi, звязаныя з самавольна занятымi зямельнымi ўчасткамi i самавольным будаўнiцтвам. Аблвыканкамы надзяляюцца правам з улiкам мясцовых умоў i эканамiчнай эфектыўнасцi на вызначэнне населеных пунктаў i iншых тэрыторый, дзе зямельныя ўчасткi прадастаўляюцца без правядзення аўкцыёну. Устанаўлiваецца магчымасць уключэння непрыдатных для iншага выкарыстання зямель у гранiцы населеных пунктаў або ўтварэння на такiх землях новых сельскiх населеных пунктаў, у тым лiку хутароў.
Таксама законам узмоцнена роля мясцовых органаў улады па рэгуляваннi зямельных адносiн, навядзеннi парадку на зямлi i вырашэннi зямельных спрэчак
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.