Вы тут

Лукашэнка: Узровень мінулага года трэба дасягаць ў рэальным становішчы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладізміра Караніка. На парадку — акутальныя пытанні жыцця рэгіёна, яго праблемы і планы. 


Кіраўнік дзяржавы расказаў, што падчас нядаўняй сустрэчы з кіраўніком Магілёўскай вобласці Анатолем Ісачанкам быў выяўлены шэраг недахопаў, звязаных з уборачнай кампаніяй. Аднак, на яго думку, гэтыя недахопы характэрныя для ўсёй краіны, у тым ліку і для Гродзеншчыны. Сур’ёзнаму аналізу падвергнута і эканамічная сітуацыя ў вобласці. 

Эканоміка

«Бачу, што і ў Гродзенскай вобласці за паўгоддзе, калі казаць пра традыцыйныя паказчыкі, сітуацыя жадае лепшага. І па валавым рэгіянальным прадукце, і па іншых паказчыках. Вядома, вы можаце сказаць, што летась база была вышэйшая, чым у Магілёўскай вобласці, і прыбаўляць у Гродзенскай вобласці складаней. Але задача была пастаўлена і яе трэба выконваць. Я не патрабую сёння ні ад урада, ні ад губернатара, каб яны дадалі па валавым або рэгіянальным прадукце 5-6 працэнтаў. Задача стаіць у гэтай сітуацыі — захаваць тэмпы мінулага года, выйсці на ўзровень мінулага года. Гродзеншчына, можа, магла б і больш. Баюся, што за паўгода, якія засталіся, вам будзе складана перасягнуць узровень мінулага. Хаця ўсё магчыма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ўзровень мінулага года не па статыстыцы, а ў рэальным становішчы трэба дасягаць. 

Сельская гаспадарка

Асобна Прэзідэнт спыніўся на галоўнай для ўсіх летняй тэме — уборачнай кампаніі. Ён заўважыў, што ўмовы надвор’я ўскладнілі ўборку. Хаця для Гродзеннскай вобласці катастрофы ў гэтым няма. У рэгіёне працуюць добрыя кадры, падрыхтаваныя да ўборкі лепш, чым звычайна. 

«Я ўпэўнены, што вы ўборку праведзяце як трэба. Але трэба ўлічваць гэтую спрасаванасць. Сабраць азімыя і ячмень, рапс, потым трэба араць хутка, каб азімыя пасеяць хаця б у першай палове верасня. Яравыя і каласавыя трэба сабраць своечасова. Але самае галоўнае — другі ўкос траў добры. Асабліва на Гродзеншчыне добры другі ўкос траў. Асабліва там, дзе падкорміце траву другога ўкосу. Трэба гэта ўзяць. Гэта будзе добры запас кармоў на будучыню». — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Бязвізавы рэжым

Для Гродзенскай вобласці актуальнае яшчэ адно пытанне, якое Аляксандр Лукашэнка назваў спецыфічным. Як вядома, для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы быў уведзены бязвізавы рэжым. 

«Гэта найперш зона адказнасці ваша, мяжа. Вашы ўражанні, ваш пункт гледжання на гэта. Варта нам яго захоўваць, гэты бязвізавы ўезд? Як людзі рэагуюць прыезджыя і як нашы? Галоўнае, як нашы да гэтага ставяцца. Тое, то ўлады там у шаленстве гэта вы таксама ведаеце. Да дурнога ўжо даходзіць, ужо на дзяцей там накатваюць. Вось і ўся свабода слова і правы чалавека. Але тым не менш, як нашы людзі на гэта рэагуюць. І ваш пункт гледжання на далейшае падаўжэнне бязвізавага рэжыму», — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы у губернатара. 

Медыцына

Таксама Прэзідэнт звярнуў увагу на сістэму аховы здароўя у Гродзенскай вобласці. У прыватнасці, пра анкалагічны дыспансер, якога пакуль у рэгіёне няма. «Дарэчы, гэта роднае ваша. Вы хірург, працавалі з анкалагічнымі хворымі. Як рухаецца будаўніцтва? Нам трэба пабудаваць анкалагічны цэнтр на захадзе для Гродзенскай вобласці», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Уладзіміру Караніку абмеркаваць і далейшае развіццё сістэмы падрыхтоўкі ўрачоў, кадраў для аховы здароўя у працяг нядаўняй нарады па пытаннях развіцця медыцыны. Нагадаем, што з 2019 па 2020 годы Уладзімір Каранік займаў пасаду міністра аховы здароўя. 

Наша задача — скарыстацца момантам\

Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта далажыў Прэзідэнту аб сітуацыі ў вобласці. «Мы апошнія паўгода бачым некаторае зніжэнне аб’ёмных паказчыкаў. «Але ў перыяд такіх знешніх шокаў, у першую чаргу, упор быў зроблены на фінансавую эфектыўнасць работы прадпрыемстваў вобласці ў цэлым. І тут паказчыкі аптымістычныя. У нас павялічваецца напаўняльнасць бюджэту ў параўнанні з мінулым годам», — сказаў ён. 

«Вы хочаце сказаць, што ў вас фізічныя аб’ёмы былі, вы маглі прадаваць. Але вы гэтага не рабілі, бо глядзелі фінансавае становішча?» — запытаў Прэзідэнт. 

Уладзімір Каранік растлумачыў, што ў фізічных аб’ёмах асобныя прадпрыемствы маглі б нарасціць. Але акцэнт быў на тым, каб забяспечыць стабільнасць работы, працоўныя месцы і стабільную зарплату, і фінансавы станоўчы вынік. «І паралельна выбудоўваем новыя лагістычныя ланцужкі, шукаем новыя рынкі збыту. У цэлым у нас дадатнае сальда гандлю на знешніх рынках вырасла і складае 635 мільёнаў. І прыбытак вырас прадпрыемстваў да мільярда дзвесце гэта больш чым на 20 працэнтаў. І зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў. Зразумела, праблемы ёсць. Зразумела, што многія зніжаюць аб’ёмы вытворчасці па суб’ектыўных або аб’ектыўных прычынах. Наша задача скарыстацца тым момантам адноснай фінансавай стабільнасці для таго, каб паспрабаваць да канца года аднавіць аб’ёмы. Гэтую перадышку мы атрымалі фінансавую. Трэба шукаць знешнія рынкі, шукаць новую лагістыку, трэба запускаць вытворчасці», — сказаў ён. 

У тэму

Нельга спыняцца на дасягнутым 

Пасля даклада ў Прэзідэнт Уладзімір Каранік расказаў журналістам падрабязнасці сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. У цэнтры ўвагі былі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці. «І калі мы рэгіструем некаторае зніжэнне аб’ёмных паказчыкаў, на што справядліва ўказаў Прэзідэнт, то пры аналізе фінансавых паказчыкаў, мы бачым, што вобласць працуе даволі стабільна ў вельмі няпросты час. Але ні ў якім разе нельга супакойвацца на дасягнутым», — сказаў ён. 

Губернатар расказаў, што Прэзідэнт яшчэ раз накіраваў на неабходнасць строгага выканання тэхналогій падчас уборачнай кампаніі. «І тут я абсалютна згодны з кіраўніком дзяржавы, які гаворыць, што ў зоне няўстойлівага земляробства захаванне тэхналогій дазваляе і ў дрэнны год атрымліваць добры прыбытак. Але недапушчальна, калі ў добры год мы атрымліваем маленькія страты, а ў дрэнны год вялікія страты. Тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы — гэта аснова ўсяго, якая дазваляе не толькі гарантаваць харчовую бяспеку нашай краіны, з гэтым пытаннем нашы аграрыі справіліся, але і павышае экспартны патэнцыял», — расказаў ён.

Што тычыцца будаўніцтва анкадыспансера і ўзвядзення іншых сацыяльных аб’ектаў, то па словах Уладзіміра Караніка, бюджэт вобласці выконваецца з прафіцытам, расце яго напаўняльнасць. Гэта дае магчымасць у поўнай меры выконваць усе сацыяльныя абавязацельствы перад грамадзянамі. Таму сёння ідзе актыўнае будаўніцтва анкадыспансера і забеспячэнне яго абсталяваннем: «Спадзяюся, што калі з пастаўкай абсталявання будуць вырашаны ўсе пытанні, першая чарга будзе ўведзена сёлета. І працягнецца будаўніцтва другой чаргі, якая ў наступным годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю. Паралельна ідзе будаўніцтва іншых медыцынскіх аб’ектаў, садкоў, школ. Ніводны сацыяльны аб’ект не замарожаны і працягваецца яго фінансаванне і будаўніцтва». 

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама паведаміў, што дзякуючы бязвізу, шмат людзей прыязджае ў Беларусь з Літвы і Польшчы. І гэта ні для каго не стварае праблем. «Людзі маюць зносіны са сваімі сваякамі. І тое, што людзі купляюць тавары і вязуць да сябе замежжа ні ў кога агрэсіўнай рэакцыі не выклікае. Гэта бязвіз спрыяе міжасобасным кантактам. А сяброўства і добрыя адносіны паміж краінамі пачынаюцца з сяброўства паміж яе грамадзянамі. Мы зацікаўлены ў добрасуседскіх адносінах з усімі нашымі суседзямі і будзем далей стымуляваць гэтыя міжасобасныя кантакты. І спадзяёмся, што колькасць некалі перарасце ў якасць» — сказаў Уладзімір Каранік.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.