Вы тут

Міжнароднае супрацоўніцтва і культурныя ініцыятывы


Міжнароднае супрацоўніцтва і культурныя ініцыятывы. Расказваем галоўныя навіны мінулага тыдня з Савета Рэспублік.


Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Алег Жынгель узяў удзел у X Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». Галоўная тэма форуму — пытанні імпартазамяшчэння пры рэалізацыі інавацыйных праектаў. Форум праводзіцца з мэтай садзейнічання ў адаптацыі суб'ектаў прадпрымальніцтва да працэсаў і вынікаў сучасных міжнародных рэалій. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 14 дэлегацый Расійскай Федэрацыі, дэлегацыі Рэспублікі Індыя, Ісламскай Рэспублікі Іран, Літоўскай Рэспублікі.

Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец узяла ўдзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце, падатках і фінансавым рынку, якое адбылося ў Віцебску. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шэраг пытанняў. Ключавое — падрыхтоўка новых праграм, праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы. У яе прапанавана прадугледзець у бюджэце на 2023 год фінансаванне беларускарасійскага патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці». «Гэта сумесная ініцыятыва Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі, паспяхова рэалізаваная ў бягучым годзе. На ІX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі мы дамовіліся, што мерапрыемствы па рэалізацыі гэтага праекта павінны стаць рэгулярнымі. Ён садзейнічае патрыятычнаму выхаванню і аб'яднанню моладзі Беларусі і Расіі», — падкрэсліла Таццяна Рунец.

Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу супала з правядзеннем міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які з'яўляецца самым доўгатэрміновым і маштабным мерапрыемствам Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры. «Адзначу, што яго фінансаванне з саюзнага бюджэту праводзіцца штогод з 1998 года. Летась на яго рэалізацыю было выдзелена 24 896 тысяч расійскіх рублёў, у бягучым годзе — 32 737,2 тысяч расійскіх рублёў. Мяркую, штогадовыя сустрэчы на віцебскай зямлі майстроў мастацтваў і іх удзячных гледачоў сімвалізуюць братэрскае сяброўства беларусаў і расіян, якое складвалася стагоддзямі. Мы падтрымліваем усе ініцыятывы, накіраваныя на інтэграцыю Беларусі і Расіі, у тым ліку на развіццё дыялогу славянскіх культур», — заявіла парламентарый.

Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з рабочым візітам наведала Ісламскую Рэспубліку Іран. Сярод членаў дэлегацыі — член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Юрый Дзяркач. Беларускія парламентарыі сустрэліся з першым намеснікам Старшыні Сходу Ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран (віцэ-спікер) Алі Нікзадам. Бакі разгледзелі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, асабліва адзначыўшы ролю парламента ў сферы развіцця культурных і навуковых кантактаў. Вызначаны напрамкі пашырэння сувязяў краін на міжнародных пляцоўках шляхам умацавання міжпарламенцкага дыялогу. Парламентарыі акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці азнаямлення з патэнцыялам рэгіёнаў Ірана і абласцей Беларусі. Прайшлі перагаворы з міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ісламскай Рэспублікі Іран, сустаршынёй змяшанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва Сеедам Рэзой Фатэмі Амінам.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч узяў удзел у круглым стале «Саюзная дзяржава — прастора для развіцця творчага патэнцыялу моладзі», які прайшоў у рамках Дня саюзнай дзяржавы на XXXІ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». На пасяджэнні абмеркаваны шэраг тэм, што датычацца маладзёжнай палітыкі Беларусі і Расіі, сярод якіх — культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праграм, праектаў і мерапрыемстваў у галіне культуры, шляхі развіцця адукацыйнай прасторы ў сферы культуры, папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і Расіі, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.