Вы тут

У Кітаі складзены рэйтынг гарадоў па ўзроўні заробкаў


25 адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню Кітая апублікавалі звесткі аб сярэднегадавым заробку ў мінулым годзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Правінцыі Чжэцзян (Паўднёва-Заходні Кітай), Гуандун (Паўднёвы Кітай), Цзянсу (Усходні Кітай) і Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай), Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён (Паўночна-Заходні Кітай), а таксама горад Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай) сталі лідарамі па ўзроўні заробкаў. Тут сярэднегадавая зарплата работнікаў у няпрыватным сектары ў гарадскіх раёнах і пасёлках гарадскога тыпу перавышае 100 тыся юаняў (каля 15 тысяч долараў).

Першае месца ў рэйтынгу кітайскіх гарадоў па ўзроўні заробкаў займае правінцыя Чжэцзян, дзе развіта лічбавая эканоміка, а таксама развіваюцца прадпрыемствы ў сферах перадачы інфармацыі, распрацовак праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій. Сярэднегадавая заработная плата служачых, занятых у няпрыватным сектары ў гарадскіх раёнах і пасёлках гарадскога тыпу Чжэцзяна, склала 122,3 тысячы юаняў (каля 18,2 тысячы долараў), павялічыўшыся ў гадавым выражэнні амаль на 11 працэнтаў.
Правінцыя Гуандун лідзіруе ў рэйтынгу па ўзроўні сярэднегадавога заробку служачых у прыватным сектары гарадскіх раёнаў і пасёлках гарадскога тыпу, які дасягнуў 73,2 тысячы юаняў (каля 111 тысяч долараў).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.