Вы тут

SMM-спецыяліст: Дзе можна навучыцца і колькі можна зарабляць?


Уявіце, што ваша работа — гэта сядзець «УКантакце» або «Інстаграме». Вы пішаце пасты і атрымліваеце за гэта грошы. Яшчэ ў службовыя абавязкі ўваходзіць веданне самых свежых мемаў і ўменне спрачацца з іншымі людзьмі. Калі вы падумалі, што гэта ідэальная работа, то, магчыма, вам трэба стаць SMM-менеджарам. Як гэта зрабіць?


Фота: pixabay.com

  • Прайсці спецыяльныя курсы

Самы просты спосаб навучыцца SMM — пайсці на платныя ці бясплатныя курсы. Першыя вы можаце знайсці праз пошукавік. Яны могуць быць і ў вашым горадзе, і анлайн. Другія знойдзеце ў сацсетках. Калі ўбачыце рэкламу «Стань адміністратарам сацыяльных сетак за тры дні без СМС і рэгістрацыі» — гэта тое, што трэба.

Курсы падыходзяць, калі вы зусім нічога не разумееце ў SMM альбо ж калі на іх прапануюць працаўладкаванне. Яшчэ адным плюсам з'яўляецца зваротная сувязь ад выкладчыкаў і асяроддзе такіх жа студэнтаў, як і вы.

  • Знайсці сабе стажыроўку

Калі ведаеце тэорыю, але вам не хапае практыкі, шукайце стажыроўкі ў агенцтве або ў фрылансераў. Іх можна знайсці ў спецыяльных групах у сацыяльных сетках ці на сайтах па пошуку работы. За стажыроўку вам наўрад ці заплацяць, але ў вас будуць вопыт і кейсы. Калі пашанцуе, пасля возьмуць працаваць за грошы.

  • Навучальны праект + ментар

Часта такая опцыя прапануецца на курсах, але можна паспрабаваць самім. Завесці сваю групу ці блог і пачаць прасоўваць. Рабіць пасты, шукаць рэкламу, кантактаваць з падпісчыкамі. Калі будуць цяжкасці, можна кансультавацца ў вопытных SMM-спецыялістаў.

Плюсы такога праекта — можна спрабаваць усё, што цікава, ніхто цябе на спыняе. Мінусы — трэба ўкладваць уласныя рэсурсы і бывае цяжка сябе матываваць на рэгулярную работу.

  • Тэматычныя групы і канферэнцыі

Ва ўсіх сацыяльных сетках ёсць групы, дзе задаюць пытанні аб SMM. У іх можна даведацца адказы на тыя з іх, у якіх не дапамог пошукавік. Таксама там можна заводзіць знаёмствы з калегамі.

Канферэнцыі — гэта яшчэ адно месца зносін вопытных SMM-спецыялістаў. Там можна знайсці заказчыкаў, даведацца адказы на складаныя пытанні.

  • Кнігі, артыкулы, вэбінары

Самы просты спосаб вывучыць тэорыю. Анлайн-школы, агенцтвы і сэрвісы для SMM часта вядуць тэматычныя блогі, у якіх можна даведацца асноўную інфармацыю, неабходную будучаму SMM-спецыялісту. Таксама яны праводзяць вэбінары, калі вы любіце відэафармат.

  • Праводзьце аўдыты

Адзін з карысных навыкаў, які патрэбны SMM-спецыялістам, гэта нагледжанасць. Каб такая з'явілася, трэба праводзіць аўдыты: знаходзіць акаўнты, вывучаць іх, пісаць рэкамендацыі па паляпшэнні. Таксама гэта адзін з самых простых спосабаў знайсці першага кліента.

Цяпер вы ведаеце некалькі спосабаў, як стаць SMM-спецыялістам. Паспрабуйце ўсе — і, магчыма, так вы знойдзеце работу сваёй мары.

Маргарыта САЛОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».