Вы тут

Зямельныя і жыллёвыя пытанні, грамадзянскія ініцыятывы


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць сёння асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Традыцыйна людзей шмат, перадае БелТА.


«Работа з насельніцтвам з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у дзейнасці Савета Рэспублікі. Яна вядзецца бесперапынна, нават у міжсесіённы перыяд. Жадаючых трапіць на прыём да Наталлі Качанавай вельмі шмат. Усе дні, калі вёўся запіс, тэлефоны не змаўкалі. Нягледзячы на тое што прыём вядзецца ў Мінску, грамадзяне едуць на яго практычна з усіх куткоў нашай рэспублікі. Пытанні ў насельніцтва самыя розныя, у першую чаргу яны датычацца іх якасці жыцця — ЖКГ, транспартных зносін, уладкавання дзяцей у дзіцячыя сады і школы, пытанні працоўнай дзейнасці і многія іншыя. Ёсць грамадзяне, якія звяртаюцца, каб рэалізаваць свой групавы, прафесійны інтарэс. Гэта пытанні наконт дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, садоўніцкіх таварыстваў, сельскіх Саветаў і многіх іншых», — расказала начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення сакратарыята Савета Рэспублікі Кацярына Рэчыц.

Паводле яе слоў, звяртае на сябе ўвагу, што з кожным разам становяцца ўсё больш актыўнымі патрыятычныя арганізацыі. «Яны заяўляюцца практычна на кожны прыём і ўносяць слушныя прапановы, якія могуць быць улічаны пры ўдасканаленні заканадаўства. У прыватнасці, сёння агучаны прапановы, што датычацца патрыятычнага выхавання моладзі, умоў жыццядзейнасці дзяцей-сірот, грамадзян з інваліднасцю і ветэранаў, — адзначыла начальнік упраўлення. — Сёння тэндэнцыя такая, што грамадзяне звяртаюцца не толькі для вырашэння сваіх асабістых інтарэсаў, але і становяцца больш сацыяльна адказнымі, выкарыстоўваюць прыёмы для рэалізацыі сваіх грамадзянскіх ініцыятыў. Да Наталлі Іванаўны грамадзяне ідуць, яны аб гэтым самі заяўляюць, таму што ўпэўнены, што тут іх выслухаюць, пранікнуцца іх праблемамі — і праблемнае пытанне будзе даведзена да свайго лагічнага рашэння».

«Усе гэтыя пытанні датычацца паляпшэння якасці жыцця людзей. Беларусы прывыклі жыць у даволі камфортных умовах. І нягледзячы на тое што цяпер аказваецца санкцыйны націск на нашу краіну, фактычна ідзе геапалітычная перабудова, нашы грамадзяне на сабе гэтага абсалютна не зведваюць. Яны жывуць абсалютна мірным, спакойным жыццём і яшчэ думаюць пра больш высокі камфорт», — дадала Кацярына Рэчыц.

Так, мінчанка Святлана Аляксандраўна прыйшла на прыём па прычыне працякання даху дома. Жанчына жыве на верхнім паверсе і яе кватэра пацярпела. Са сваім пытаннем яна прыйшла на прыём да Наталлі Качанавай, паколькі на мясцовым узроўні пытанне вырашыць не ўдалося.

Алена Леанідаўна таксама з Мінска. У 2018 годзе разам з маці ў вёсцы Павялкова Дзяржынскага раёна яна ўзвяла гаспадарчую пабудову. Але вось узаконіць яе не атрымліваецца. Наталля Качанава дала каманду неадкладна звязацца са старшынёй Дзяржынскага райвыканкама і далажыць аб вырашэнні сітуацыі да канца дня. Будзе дадзена адпаведная ацэнка рабоце сельвыканкама.

«Сёння я не хвалявалася, настолькі са мной ветліва размаўлялі, добразычліва, — падзялілася ўражаннямі жанчына ад сустрэчы са спікерам. — Лёгка было размаўляць. Наталля Іванаўна хутка ўнікла ў маю праблему. Гэта вельмі добрая практыка. Наталля Іванаўна — мая адзіная надзея і, як я зразумела, маё пытанне вырашыцца. Вельмі лёгка я сябе адчуваю ад прыёму і размовы з ёй».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?