Вы тут

Алесь Карлюкевіч перадаў Добрушу кнігі аўтараў з усіх рэгіёнаў краіны


Больш 150 кніг беларускіх аўтараў Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў падарунак да Дня беларускага пісьменства перадаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар-галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч. 


Гэта не першая падобная акцыя ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. Шчыра ўдзячна за неацэнную падтрымку кніжнага фонду Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі дырэктар установы Алена Паршакова.

— Спачатку ў падарунак для нас былі перададзены 100 кніг, цяпер - звыш 150 выданняў, — падзялілася Алена Васільеўна. — Цікава, што кнігі беларускіх аўтараў падораны з аўтографамі і пажаданнямі ў адрас нашай бібліятэкі, што вельмі кранае. Штогод нашымі чытачамі становяцца больш як тры тысячы чалавек, таму для нас вельмі важна такое грунтоўнае ўзбагачэнне кніжнага фонду бібліятэкі. 

Між тым кніжная акцыя ініцыятавана Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе падтрымалі аўтары з самых розных рэгіёнаў краіны, з усіх абласных аддзяленняў. 

— Прывезлі кнігі дзіцячай літаратуры, гісторыі літаратуры, кнігі, прысвечаныя нашым класікам і таксама выданні аўтараў-сучаснікаў. І акцыя  працягвацца. Да Дня беларускага пісьменства будуць уручаныя яшчэ выданні, — падзяліўся Алесь Карлюкевіч.

Кіраўнік грамадскай творчай арганізацыі прыняў удзел у пасяджэнні нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята ў  Добрушы. Алесь Мікалаевіч адзначыў, што Саюз пісьменнікаў Беларусі актыўна ўдзельнічае ў складанні агульнай праграмы будучага агульнанацыянальнага свята. Рыхтуецца шмат мерапрыемстваў, якія ў першую чаргу будуць звязаныя з прадстаўленнем беларускага мастацкага слова.

— Яшчэ да Дня беларускага пісьменства 2-га верасня ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Саюза пісьменнікаў Беларусі пройдзе круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў, — звярнуў увагу Алесь Карлюкевіч. — Спадзяемся, што ў Добруш на свята прывязём гасцей, якія выступяць перад жыхарамі горада, гамяльчанамі, раскажуць пра сваю творчасць. Дарэчы, будуць і розныя сюрпрызы. Мы пра гэта пакуль расказваць шмат не будзем. Скажу толькі, што пісьменнікі пакажуць не толькі сваё прафесійнае майстэрства, але і спартыўнае.

Вядома, што ў Добрушы на Дзень беларускага пісьменства збяруцца не менш сотні пісьменнікаў з усёй краіны. На свяце адкрыюцца пляцоўкі па мастацкая літаратуры, дзе будзе прадстаўлена выдавецкая дзейнасці. Таксама пісьменнікі прыйдуць і ва ўстановы адукацыі Добруша, дзе раскажуць аб сваёй творчасці. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».