Вы тут

Навінка ВД «Звязда» — раман Уладзіміра Гаўрыловіча «Па веры вашай...»


Сёння часта самі пісьменнікі, ды і ўвогуле грамадскасць, чуюць выказванні такога такога, што, маўляў, «няма чаго чытаць..», «няма цікавых твораў пра сучаснасць...» І гэтую напружанасць, як ніхто іншы, адчуваюць самі літаратары. Таму кожная кніга сучасных пісьменнікаў — свайго роду выклік, адказ на пытанне, адказ на рашучае чытацкае, грамадскае запатрабаванне. 


Вось і новы раман «Па веры вашай...» сучаснага беларускага празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча, што выйшаў у Выдавецкім доме «Звязда», жанр якога пазначаны як «раман-версія», — таксама выклік. Чытаем у выдавецкай анатацыі да твора: «Памяць канчаткова не сціраецца нават праз вякі, сцвярджае вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч у гісторыка-пазнавальным, сацыяльна-праблематычным рамане-веррсіі „Па веры вашай...“. Несучы па жыцці свой духоўны крыж, усе героі мастацкага твора праходзяць цяжкі шлях да ачышчэння. Яны абараняюць веру сваю, род і сям’ю, гістарычную памяць сваёй шматпакутнай зямлі, прызываюць усіх нас, беларусаў, не захлынуцца ў дыме матэрыяльных выгод, уяўнага дабрабыту, хцівага „клопату“ чужынцаў пра нас. Падзеі рамана адбываюцца ў нашы дні, у 2020 і 2021 гадах, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў старажытных Тураве, Кіеве і Кракаве. 

Для шырокага кола чытачоў». 

«Па веры вашай ды будзе вам» (Евангелле ад Матфея. Гл. 9: 18 — 34). Уладзімір Гаўрыловіч на самым пачатку паўтарае як малітву перакананасць у тым, што Чалавека як Асобу можа выхаваць наступнае: «Шанаваць мінулае. Зразумець сапраўднае. Клапаціцца пра будучыню». 

Гістарычныя падзеі далёкага і блізкага часу з’яўляюцца ў творы светачам для дзей сапраўдных, светачам для супастаўлення ўчынкаў і паводзін галоўных герояў. Чытанне твора «Па веры вашай...» заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўніка Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча — нялёгкая праца. Часам сапраўды «сэрца нібы прыслухоўваецца да яго думак». «... Маладому чалавеку было не больш дваццаці пяці гадоў. Невысокі, каржакаваты, у шэрым світары і працёртых джынсах, рыжавалосы, коратка пастрыжаны. Ён, крыху картавячы, не называючы свайго прозвішча, аглядаючы залу, патлумачыў, што яму хочацца пагаварыць не пра змест кнігі, якую напісаў Кавенька, не пра яе герояў і не пра падзеі мінулых стагоддзяў, а абмеркаваць, ці з’яўляюцца сапраўднымі так званыя подзвігі герояў вайны. І адразу ж спытаў:

Ці не лічыце вы, пан Кавенька, што наспеў час паставіць асобныя савецкія подзвігі пад сумненне? Навошта, напрыклад, беларусам помніць пра таго ж Марата Казея, іншых такіх жа хлопцаў і дзяўчат, бо час іх даўно сышоў.

Зала акамянела. Мабыць, усе чакалі, як на гэтае, безумоўна, правакацыйнае пытанне, як кажуць, з двайным дном адрэагуе Кавенька...»

Каб даведацца і пра пазіцыю пісьменніка Яўгена Кавенькі, і пра астатніх герояў, каб пачуць адказ, у якой краіне мы сёння жывём, што значыць гістарычная, ваенная памяць, па меркаванню Уладзіміра Гаўрыловіча, — чытайце яго новы раман «Па веры вашай...». 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.