Вы тут

Самы вялікі падатак за 2021 склаў 4 мільёны рублёў


Грамадзяне нашай краіны штогод прадстаўляюць у падатковыя органы дэкларацыю па падаходным падатку, калі ў справаздачным каляндарным годзе яны атрымалі даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню. Хто павінен прадставіць падатковую дэкларацыю за 2022 год і заплаціць падаходны падатак? Якія неабходна дэклараваць даходы? Якія льготы прадугледжаны для розных катэгорый грамадзян? І якімі спосабамі прадстаўлення дэкларацыі і выплаты падаходнага падатку можна цяпер скарыстацца? На гэтыя і падобныя пытанні на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы адказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах нашай краіны Андрэй Кавалеўскі.


Спецыяліст адзначыў, што сёлета больш за 34 тысячы чалавек запоўнілі свае падатковыя дэкларацыі, дзе скрупулёзна палічылі атрыманыя даходы за 2021 год. Асноўныя даходы, за якія адчытваліся нашы людзі сталі грашовыя ўзнагароды атрыманыя рэзідэнтамі нашай краіны з-за мяжы. Гэтымі даходамі маглі быць заработная плата і дывідэнды атрыманыя ад замежных кампаній, працэнты ад укладаў у замежных банках і, магчыма, сродкі ад рэалізацыі маёмасці за мяжой. Таксама трэба было дэклараваць банальны перавод грошай з-за мяжы, калі ён не ад блізкіх сваякоў, а ад сяброў і знаёмых, у сумах, якія перавышаюць льготаваныя межы.

Хто абавязаны падаваць дэкларацыю?

Тут варта заўважыць, заканадаўствам прадугледжана, што калі сума ўсіх падарункаў не ад сваякоў не перавысіла 7521 рубель, то прадастаўляць дэкларацыю і плаціць падаткі не трэба. Падатак неабходна аплачваць толькі з сумы, якая перавышае 7521 рубель. Гэта тычыцца не толькі падарункаў з-за мяжы, але і ў межах тэрыторыі краіны.

Калі на працягу каляндарнага года фізічная асоба прадала два і больш легкавых аўтамабіля, адзін і больш грузавік (тэхнічная маса перавышае 3 тоны), адзін і больш аўтобус (колькасць пасажырскіх месцаў больш за 8), то пасля рэалізацыі гэтай маёмасці неабходна аплаціць падаходны падатак. Рэалізацыя кватэры, дома, зямельнага ўчастка, гаража адзін раз у пяць гадоў не абкладаецца падаткам. Прычым усе віды маёмасці разглядаюцца паасобку, гэта значыць, калі чалавек за пяць гадоў прадаў і дом, і гараж, і кватэру, дэкларацыю падаваць не патрабуецца.

Заканадаўства прадугледжвае ўлік выдаткаў, звязаны з набыццём нерухомай маёмасці. Падатак спаганяецца з розніцы паміж даходамі ад рэалізацыі і выдаткамі, звязанымі з набыццём маёмасці. Умоўна, калі легкавік набылі за 10 тысяч рублёў, а прадалі за 9 тысяч рублёў, то падатку не будзе. Калі прадалі даражэй, чым набылі, то толькі з розніцы неабходна будзе выплачваць падатак. Гэта тычыцца і нерухомасці. Прычым прадугледжаны механізм, калі выдаткі пералічваюцца з улікам змены курсу долара. Прычым прадугледжваецца ўлік выдаткаў нават у тых выпадках, калі фізічная асоба атрымала грошы на бязвыплатнай аснове. Напрыклад, падарыў кватэру блізкі сваяк, а пасля вы яе прадаеце. Выдаткаў не панесена, але заканадаўства патрабуе ўліку пэўных сум, якія не абкладаюцца падаткам, у прыватнасці ацэначнага кошту нерухомасці на момант дарэння.

Пераважная большасць дэкларацый было пададзена ў электронным выглядзе

Гэта сапраўды так, адзначае Андрэй Кавалеўскі — можна падаваць дэкларацыі ў электронным выглядзе. «Пяць гадоў таму, калі ўпершыню з’явілася гэтая магчымасць, яе выкарыстоўвалі толькі 5 % грамадзян, то ў гэтым годзе — больш за 90 %. Гэта вельмі зручны спосаб ўзаемадзеяння з падатковым органам. Знаходзячыся дома або нават у любой кропцы свету, чалавек можа зайсці ў асабісты кабінет падаткаплацельшчыка на сайце падатковых органаў і падаць падатковую дэкларацыю ў электронным выглядзе. Пры гэтым не патрэбен ключ электроннага лічбавага подпісу, не трэба асабістае наведванне падатковага органа», — адзначыў спецыяліст.

Акрамя таго, сэрвісы для падачы дэкларацый у электронным выглядзе пастаянна ўдасканальваюцца. «Мы збіраем звесткі аб даходах з-за мяжы, аб даходах ад рэалізацыі маёмасці. Калі плацельшчык заходзіць у асабісты кабінет і пачынае запаўняць дэкларацыю, ён бачыць, што яго персанальныя дадзеныя ўжо запоўненыя, падгружаецца інфармацыя аб даходах з-за мяжы. Гэта значыць яму дастаткова праверыць паўнату гэтых звестак, калі неабходна, дзесьці падкарэктаваць. Паведамленне ён таксама атрымае ў асабісты кабінет», — звярнуў увагу прадстаўнік міністэрства. Таксама можна падаць дэкларацыю з дапамогай анкеты. Гэта ў першую чаргу для тых, хто робіць гэта аднаразова альбо ўпершыню. Шляхам пакрокавых адказаў фарміруецца выніковая дэкларацыя.

У нашай краіне расце доля людзей з добрымі даходамі

Па выніках апрацоўкі пададзеных дэкларацый, каля 25 тысячам чалавек прад’яўлены да дадатковай аплаты падатку на суму 83 мільёны рублёў, што на 25 % больш, чым у мінулым годзе. Найбольшая сума падатку — больш за 4 мільёны рублёў — прад’яўлена жыхару Беларусі, які атрымаў даходы з-за мяжы.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.