Вы тут

Мікалай Рагашчук правёў прыём грамадзян у Чачэрску


На прыём да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці звярнулася жыхарка райцэнтра.


Заяўніца распавяла, што цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём, сама ж — маці адзіночка. Каб зрабіць рамонт у арэндным жыллі, узяла крэдыт. Таму вымушана была шукаць дадатковы заробак. Усталявалася на паўстаўкі па грамадзянска-прававому дагавору прыбіральшчыцай памяшканняў у Рагачоўскае райспажыўтаварыства. Пазней перавялася на 0,3 стаўкі. Жанчына працавала і ў поўным аб’ёме атрымлівала сацыяльную дапамогу па доглядзе за дзіцём да трох гадоў.

— Праз пэўны час мне прад’явілі ўкрыццё даходу. Пасля кансультацыі з юрыстамі разумею, што гэтага б не адбылося, калі б быў аформлены працоўны дагавор, — падзялілася маладая маці і папрасіла дапамагчы ёй разабрацца ў складзенай сітуацыі.

Як высветлілася, аб працаўладкаванні жанчына абавязана была паведаміць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, але не зрабіла гэтага. Па законе, памер дапамогі па доглядзе за дзіцём з-за дадатковага даходу скараціўся б на 50%. Калі сітуацыя стала вядома адказным службам, жанчыне пералічылі памер дапамогі. Пераплата склала 1750 рублёў. Грошы ў адпаведнасці з заканадаўствам варта вярнуць. Цяпер з заяўніцы ўтрымліваецца 20 % з «дзіцячай дапамогі». 

Мікалай Рагашчук вывучыў сітуацыю заяўніцы. Вядома, для маладой маці, якая адна выхоўвае дзіця, сума ўтрымання вялікая. Памочнік Прэзідэнта адзначыў, што закон адзін для усіх. Выплачваць грошы жанчыне прыйдзецца. Мікалай Рагашчук звярнуўся да прадстаўнікоў сацыяльных службы, каб маладой маці далі магчымасць растэрміноўкі выплат на максімальна магчымы перыяд.

Пры разглядзе зваротаў грамадзян заўсёды важна максімальна ўлічыць інтарэсы чалавека, пры гэтым не парушаць патрабаванняў заканадаўства, звярнуў увагу інспектар па Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота checherskivestnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».