Вы тут

МНС адзначыла найлепшыя медыя і іх супрацоўнікаў


Праект «Жывіце ў бяспецы» атрымаў другое месца ў намінацыі «Найлепшы праект» рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспекі жыццядзейнасці. У рубрыцы мы расказваем пра ўсе магчымыя надзвычайныя сітуацыі і даем рэкамендацыі, як з іх выйсці. Паведамляючы пра трагедыі, якія ўжо адбыліся, папярэджваем новыя.


— Сёння без сродкаў масавай інфармацыі мы не бачым магчымасці даводзіць да нашых грамадзян, якіх мы абараняем, актуальную інфармацыю па пытаннях забеспячэння бяспекі, — адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім СІНЯЎСКІ. — 70 — 80 працэнтаў шматлікага роду надзвычайных сітуацый адбываецца па віне грамадзян. Чалавек павінен ведаць, што зрабіць, каб не трапіць у надзвычайную сітуацыю.

25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай службы. Перад такімі датамі звычайна прынята падводзіць вынікі. Па словах кіраўніка ведамства, самым важным вынікам работы за мінулае паўгоддзе стала змяншэнне гібелі людзей на пажарах. Знізілася і сама колькасць пажараў. «Значна скарацілі — больш як на 20 працэнтаў — і гібель людзей на вадзе, — акцэнтаваў увагу Вадзім Сіняўскі. — Праводзімыя мерапрыемствы, у якія мы вельмі актыўна ўключыліся па даручэнні Прэзідэнта, нам усё-такі ўдалося дастукацца да людзей: смс-апавяшчэннямі, рэйдавымі мерапрыемствамі, арганізаванымі на месцах адпачынку людзей, правядзеннем нестандартных хадоў, звязаных з авіяцыйны маніторынгам, інфармаваннем органаў улады аб тых праблемах, якія мы выяўляем. Гэта значна дазволіла палепшыць тую цяжкую статыстыку, аб якой нават казаць не хочацца».

Кіраўнік ведамства заўважыў, што міністэрства развіваецца, выконвае свае задачы. «Сёння вырашаюцца пытанні па аснашчэнні нашых асноўных баявых падраздзяленняў сучаснай беларускай тэхнікай, сучаснай экіпіроўкай, — дадаў ён. — Беларускія ратавальнікі гатовыя да выканання задач па прызначэнні».

Для журналістаў, адзначаных ведамствам, правялі ўрок з элементамі квэсту ў Адукацыйным цэнтры бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Прадстаўнікі масмедыя атрымалі магчымасць замацаваць свае веды аб правілах бяспечных паводзін у шматлікіх надзвычайных сітуацыях. Такія ўрокі бяспекі ў цэнтры праводзяцца на рэгулярнай аснове, для любой катэгорыі грамадзян.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».