Вы тут

​Валянціна Куляшова. Пісьмы з «Артэка»


Імя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова назаўсёды застанецца ў біяграфіі нашай Айчыны. Некалькі дзесяцігоддзяў назад другі народны паэт — Пімен Панчанка напісаў пра свайго паплечніка па літаратурных сцяжынах: «Паэзія Аркадзя Куляшова з гадамі не старэе, а набывае яшчэ большую моц, сілу і хараство. Яго вершы і паэмы — адзін з самых каштоўных скарбаў нашай літаратуры». І далей: «Суровая, але чалавечная, крыштальна праўдзівая, вогненная і пяшчотная, напоеная ўсёй духмянасцю беларускай зямлі, паэзія Аркадзя Куляшова будзе жыць. Яго імя — у тым вялікім сузор’і, дзе гараць і свецяць зоркі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча».


Здымак зроблены ў 1960 годзе. Валянціна злева каля бацькі.

Хіба ж могуць забыцца тыя творы, дзе ў кожным радку відаць суладнасць паэта са сваім народам, сваёй Айчынай?!. Як і гэтыя радкі: «Мне кожны год, нібы жыццём другім,/ Жыць у дваццаты век наш давялося.../ Я — акіяну жытняга калоссе:/ Мільёны лёсаў змешчана ў маім,/ Яшчэ да дна не вычарпаным лёсе...».

Кожная драбнічка, звязаная з гісторыяй лёсу і творчасці народнага паэта, падаецца сёння надзвычай значнай. Кожная драбнічка выяўляецца характарыстыкай яго жыцця. У якім, пэўна ж, асаблівую ролю адыгрывалі блізкія Аркадзю Аляксандравічу людзі. Сярод іх — і дачка Валянціна Аркадзеўна Куляшова (1936 — 2018), літаратуразнавец, перакладчыца. А самае, відаць, галоўнае, што зроблена дачкой паэта — яе кніга «Лясному рэху праўду раскажу...» Упершыню выдадзеная ў 1989 годзе, яна і зараз застаецца ўнікальным дакументальна-мастацкім дакументам у дачыненні да біяграфіі Аркадзя Куляшова.

Некаторы час назад да мяне патрапілі (ад аднаго з калекцыянераў, які выпадкова набыў гэтыя «сведчанні часу» на клубе калекцыянераў) два лісточкі разам з канвертам: пісьмы школьніцы Валянціны Куляшовай з піянерскага лагера «Артэк». Лісты датаваны 1951 годам... На канверце, які ў два разы меншы, чым звычайны сённяшні паштовы канверт (а ліст, які ў ім знаходзіўся, складзены напалову, — па фармату амаль на чвэрць меней ад ліста паперы А 4). Вось што піша дачка паэта сваім родным (цытую на рускай мове, як у арыгінале) 24 ліпеня 1951 г.: «Здравствуйте, дорогие мама, папа, Вова и Саша! Почему вы мне не пишете? Уже 24-го, а я не получила от вас еще ни одного письма. 22-ого у нас было открытие лагеря. День прошел очень интересно. После завтрака мы купались в море. Меня не укачало. После полдника у нас была торжественная линейка, а затем художественная самодеятельность. Я в числе четырех девочек из Белоруссии пела „Мы Белорусы“, „Падзяка Сталину“, представляете, как это у меня получалось? Ну ничего, всё сошло благополучно. В 7. 30 начался праздничный ужин. Все столы были составлены вместе и на них стояли разные кушанья: сыр, колбаса, помидоры, винегрет, рис с котлетой, пирожные, груши, конфеты. За столом было очень весело: все пели, кричали, стучали вилками и кулаками. В общем нам было разрешено делать что хочешь (Чего нам не разрешают обычно). После ужина были танцы и игры. 23-го у нас начали работать кружки. Я пошла в рукодельный. В морской не пошла, так как в два невозможно. Зато записалась в две секции: волейбольную и плавания. Хотела написать вам вчера, но не успела. Постарайтесь купить мне учебники. Больше пока что писать нечего.

До свидания. Валя.

Привет девочкам.

Был ли в Минске футбол?

24/ VII — 51 г.»

... Куляшоў напісаў у 1951 годзе верш «Маё пасведчанне»:

Дадзена яно сабе самому

Ў тым, што нарадзіўся ў год вайны.

Нянек не было ў мяне, вядома,

Песень не спявалі мне яны.

 

Думала вайна, як кананадай

Лепей ёй мяне закалыхаць;

Клапацілася, як лепш блакадай

Рукі мне і ногі спелянаць.

 

Шмат вайной людзей закалыхана,

Многа спіць іх у зямлі сырой.

Выйшаў я на бой смяротны рана

З нянькаю няпрошанай людской.

 

Колькі раз мне на гарах, на сопках

Засцілала свет вайны імгла?

Колькі раз паставіць куля кропку

Пад маім пасведчаннем магла?

 

Зведаў я ўсе бітвы на планеце,

Кожны дзень ішоў з агню ў агонь.

Трыццаць сем гадоў жыву на свеце —

Болей чым трынаццаць тысяч дзён.

Напрыканцы 1940-х — у першай палове 1950-х гг. Аркадзь Куляшоў быў на творчай працы. У 1946 годзе ён пакінуў пасаду галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1945 — 1951 гг. пабачылі свет кнігі паэта «На сотай вярсце», «Вершы», «Паэмы», «Выбраныя вершы і паэмы», «Камуністы», «Выбраныя творы» (двойчы — у 1947 і 1951 гг.), пераклад рамана ў вершах А. С. Пушкіна «Яўгеній Анегін». Напружанасць, з якой працаваў паэт, уражвае. Зразумела, што сям’я жыла ў атмасферы гэтай нястомнай творчасці.

... З ліста Валянціны ад 26 ліпеня 1951 г.: «Здравствуйте, дорогие мама, папа, Вова и Саша!

24-го я написала вам, что больше писать нечего, но только я опустила его в ящик, как к нам пришла делегация. В этой делегации были немцы, монголы, румыны и др. Они побывали в наших спальнях, поговорили с нами и ушли. 25-го (это вчера) мы ездили на экскурсию по Южному берегу Крыма. Сперва мы были в Ялте в домике А. П. Чехова. Там мы познакомились с его сестрой Марией Павловной. Ей уже 88 лет. Мы поговорили с ней и сфотографировались. Из Ялты поехали в санаторий «Жемчужина». Там мы видели «Ласточкино гнездо», санаторий Киевского военного округа «Кичкиме», в переводе на русский «Малютка»! Так он называется потому, что он действительно небольшой этот санаторий, расположен во дворце, который принадлежал раньше Петру Николаевичу Романову. Во время войны Гитлер подарил его одному из своих приближенных, поэтому он уцелел. Потом мы были в Мисхорах. Там пообедали и поехали в санаторий «Красное знамя» ЦК партии. Этот санаторий расположен во дворце того же П.Н. Романова «Дюльбер», что в переводе на русский «наипрекраснейший». Этот дворец оправдывает своё название — он действительно очень красивый. Построен он в мавританском стиле. В архитектуре его не соблюдено никакой симметрии. Мы побывали внутри комнат этого санатория. Разноцветные. Одна голубая, другая сиреневая и т.д. В том санатории мы видели секретаря бельгийской компартии и его жену с девочкой. Из этого санатория мы поехали в санаторий «Курпаты». После «Дильбера» «Курпаты» не произвели на нас особого впечатления, но это не значит, что это плохой санаторий.

В Ялте я купила 8 открыток. 1-я Кутузовский фонтан близ Алушты. 2-я Памятник затопленным кораблям в Севастопольскую оборону 1854 — 55 -х гг. 3-я санаторий «Олеандра» в Ялте. 4-я Крым «Русалка». 5-ая Беседка в Никитском ботаническом саду. 6-ая Крым. Гурзуф. Фонтан «Ночь». 7-ая «Дюльбер» Фонтан «Умирающий лебедь». 8-ая Крым. Беседка близ Алупки.

В каждом санатории мы фотографировались. В то время, как мы ездили по санаториям, приехали в «Артек» китайцы. Они разместились в нашей 4-ой даче на этаже как раз напротив нас. Приехав в «Артек» (это было уже в 10-м часу), мы поужинали и пошли на дачу. Там мы встретились с китайцами. Поговорили с ними немного и пошли спать. Это было вчера, а сегодня нам сказали написать сочинение об экскурсии, а у меня никак не получается. Вот сидела только что и писала, а так как ничего не выходит, решила написать вам письмо. Сейчас закончу и снова примусь за сочинение.

Привет всем.

До свидания.

Валя».

Захапляльныя старонкі памяці з летняга адпачынку падлетка з сям’і ўжо на той час славутага, вялікага пісьменніка. Таго, які ў яе пару (ці нават крыху раней — у 14 год) напісаў верш, які ўжо не адно дзесяцігоддзе гучыць як песня: «Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая./ Чаму так горка, не магу я зразумець./ Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае/ На ўсходзе дня майго, якому ружавець./ Ці помніш першае нясмелае прызнанне?../ Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май./ Назаўтра золкае, туманнае світанне./ Суровы позірк твой і мой нямы адчай...»

Відаць, розная свядомасць, рознае захапленне і асэнсаванне клаліся на паперу ў паэта і яго дачкі... Бо меней як праз два гады, калі Валянціна была ашаломлена трагічнай падзеяй, пачуўшы навіну пра смерць Сталіна, бацька — Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў сказаў як адрэзаў... Успамінае Валянціна Аркадзьеўна: " Калі ж 5 сакавіка 1953 года я пачула па радыё, што памёр Сталін, і кінулася ў кабінет да бацькі, ён жорстка адрэзаў: «Не смей плакаць!»

І ўсё ж лісты з «Артэка» падаюцца па-свойму цікавым эпісталярным дакументам часу. А ў звязку з тым, з якой сям’і іх аўтар, каму яны былі адрасаваны, выклікаюць яшчэ большую цікавасць.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».