Вы тут

І зноў гарачыня за +30


Пасля нядоўгачасовага прахалоднага перапынку ў нашу краіну зноў вярнулася цяпло. А па захадзе краіны — гэта ўжо не проста цяпло, а амаль пекла. Але, пачынаючы з апошняга дня тыдня, да нас прынясе чарговую порцыю дажджоў атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо на гэтым тыдні надвор'е зноў стане летнім: тэмпературны фон павышаецца і набліжаецца да значэнняў, характэрных для трэцяй дэкады ліпеня, а па паўднёвым захадзе краіны і зусім перавышае іх на 1-2 градусы.

У пятніцу чакаецца цёплае, а па захадзе краіны вельмі цёплае надвор'е. Тэмпературны фон будзе ў асноўным на 1—4 градусы, а па захадзе месцамі на 5-6 градусаў перавышаць кліматычную норму. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску істотных ападкаў не прагназуецца. Вецер пераменных напрамкаў ад слабога да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра будзе дасягаць плюс 25—30 градусаў, па захадзе Беларусі чакаецца 31—33 цяпла.

У суботу з тэрыторыі Польшчы на заходнія раёны нашай краіны перамесціцца атмасферны фронт, які абумовіць уначы па захадзе, а раніцай і днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад 12 градусаў да 19 цяпла. Удзень тэмпература паветра складзе плюс 24—30 градусаў, а па поўдні дасягне адзнакі плюс 32 градусы.

Такая раптоўная спёка без анамальных дажджоў не абыходзілася ніколі.  У нядзелю характар надвор'я зменіцца. Беларусь акажацца ў зоне актыўных атмасферных франтоў, таму на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Месцамі яны будуць вельмі моцнымі і суправаджацца навальніцамі. Днём пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру да моцнага парывістага. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 14—20 градусаў, а ўдзень будзе вагацца ад плюс 19 градусаў па паўночным захадзе да плюс 30 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

У панядзелак спякота часова адступіць. У гэты дзень зона атмасфернага фронту будзе размяшчацца па ўсходняй частцы краіны і тут пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі яны будуць спалучацца з навальніцамі. Пры гэтым уначы тэмпература паветра складзе плюс 11—17 градусаў, а ўдзень чакаецца 20—27 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак фон атмасфернага ціску падрасце і надвор'е прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 10 да 16 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 23—28 градусаў, а па паўднёвым захадзе да 30 градусаў цяпла. У сярэдзіне наступнага тыдня чарговы атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе новую порцыю дажджоў. Пры гэтым захаваецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам каля кліматычнай нормы і на 1—4 градусы вышэйшым.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.