Вы тут

Лукашэнка падпісаў папраўкі ў КПК


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Законам уводзіцца інстытут спецыяльнага (завочнага) вядзення па крымінальных справах у адносінах да абвінавачаных, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і ўхіляюцца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Адначасова ўстанаўліваецца пералік складу злачынстваў, па якіх у адносінах да абвінавачанага можа быць пачата спецыяльнае вядзенне па справе. Да іх адносяцца, у прыватнасці, акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый.

Таксама законам з улікам правапрымяняльнай практыкі ўдасканальваецца парадак абскарджання судовых рашэнняў у крымінальным працэсе. Для гэтага разам з апеляцыйнай уводзіцца касацыйная стадыя судаводства з разглядам скаргаў і пратэстаў у прэзідыумах абласных і Мінскага гарадскога судоў. Гэта забяспечыць больш шырокі доступ да інструментаў абскарджання для грамадзян, якія не згодны з прынятымі судовымі пастановамі, і павысіць эфектыўнасць перагляду такіх пастаноў, што ўступілі ў законную сілу. Акрамя таго, устанаўліваецца магчымасць абскарджання ў апеляцыйным парадку прыгавораў, якія выносяцца Вярхоўным Судом, дзеючым у якасці суда першай інстанцыі.

Прадугледжаныя законам змяненні накіраваны на забеспячэнне непазбежнасці крымінальнай адказнасці за ўчыненыя злачынныя дзеянні, умацаванне гарантый рэалізацыі канстытуцыйнага права на судовую абарону, забеспячэнне законнасці і стабільнасці судовых рашэнняў па крымінальных справах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».