Вы тут

Галоўчанка: Цукру ў краіне дастаткова, цэны ў бліжэйшы час павышацца не будуць


Цукру ў краіне дастаткова, у бліжэйшы час цэны на яго павышацца не будуць. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.


«Кожны год адбываецца разгон нейкіх чутак. Назіраецца ажыятаж, скупляюць цукар, а потым не ведаюць, куды яго дзяваць. Цяпер зноў на пустым месцы ўзнікла паніка. Мы ў мінулым годзе атрымалі 530 тыс. т цукру. З іх 370 тыс. т пайшлі на ўнутраны рынак. Цяпер у нас 98 тыс. т знаходзіцца на складах. І гэтага запасу дастаткова да новага ўраджаю», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь прытрымлівала экспартныя пастаўкі цукру. «Мы пайшлі на гэты крок, недаатрымалі выручку, але стварылі стабілізацыйны запас звыш неабходнага менавіта на выпадак розных панік. І цяпер, нават калі людзі прадоўжаць скупляць цукар вялікімі партыямі, яго ўсё роўна хопіць», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што цукар не лепшая інвестыцыя, яго спажыванне неабходна зніжаць. «Што датычыцца цаны, то яна не была павышана ні ў пачатку тыдня, ні ў канцы тыдня і не будзе павышана ні сёння, ні заўтра, ні ў бліжэйшы час», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.