Вы тут

Жыхары Гомельшчыны вырашаюць праблемы пры падтрымцы губернатара


Іван Крупко правёў прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Калінкавічах. Па дапамогу да старшыні Гомельскага аблвыканкама звярнуўся жыхар райцэнтра — старшыня дамавога камітэта. Ён агучыў шэраг праблемных пытанняў: ад забароны транзітнага праезду транспарту праз іх дваровую тэрыторыі да адлову бадзяжных жывёл.


Праблемныя моманты, аб якіх распавёў старшыня дамкама, будуць правераны, а іх вырашэнне ўзята на кантроль, запэўніў Іван Крупко.

Кіраўнік рэгіёна разгледзеў жыллёвае пытанне, якое ўзняла шматдзетная сям«я з аграгарадка Ліпава Калінкавіцкага раёна. Як распавяла маці сямейства, з 2011 года стаяць на чарзе на кватэру. 

— З лістапада 2021-га года сталі шматдзетнай сям’ёй. Цяпер нам гавораць, што па заканадаўстве мы можам будавацца толькі на раёне, аднак і я, і муж працуем у Калінкавічах, звальняцца не плануем.

Іван Крупко падкрэсліў, што агучанае пытанне будзе дэталёва вывучана. Губернатар даў даручэнне кіраўніцтву райвыканкама падняць усе дакументы па пастаноўцы на чаргу заяўніцы: калі ўстала, што прапаноўвалі?

— Па шматдзетных жорсткае патрабаванне: ад пастаноўкі на чаргу да атрымання жылля — год, — нагадаў Іван Крупко аб пастаўленых Прэзідэнтам задачах.

У тэлефонным званку падчас «прамой лініі» свой зварот адрасавала гамяльчанка. Сям’я заяўніцы хоча узяць у карыстанне зямельны ўчастак у вёсцы Даўгалессі Гомельскага раёна. Як распавяла жанчына, на прыкмеце канкрэтны дом. Па яе словах, жыллё закінутае, у жудасным стане.

— У ім не жывуць ужо гадоў дзесяць. Але ў нас рукі ёсць, мы маглі б зрабіць яго прыгожым, пасадзіць агарод, — паабяцала заяўніца і адзначыла, што, на жаль, звароты з такім пытаннем у райвыканкам, службы раёна пакуль выніку не далі.

Рашэнне па агучанай сітуацыі можа быць прынятае толькі з улікам заканадаўчай базы, адзначыў кіраўнік рэгіёна. 

Губернатару агульны зварот ад імя жыхароў вёскі Адамаўка Рэчыцкага раёна агучыла адна з мясцовых жыхарак. Пенсіянерка распавяла, ад праблеме з дарогай, што хвалюе ўсіх вяскоўцаў.

— Дарога жвіровая. Вакол — палі, комплекс. Калі пачынаюць ездзіць машыны, задыхаемся ад пылу. Усе вёскі вакол асфальтаваныя, засталіся толькі мы — гэта адзін кіламетр. Зараз ідзе нарыхтоўка кармоў, уборка ўраджаю, і мы ўсе ў пыле, — паскардзілася жыхарка Адамаўкі і дадала, што праблема не раз ужо агучвалася ў розных інстанцыях, але пытанне не вырашаецца.

Расказаць аб сваім балючым жыллёвым пытанні на прыём да Івана Крупко прыехалі дзве жыхаркі Мазыра. Жанчыны расказалі, што ў 2020 годзе райвыканкам прыняў рашэнне для дзяржпатрэб канфіскаваць участкі зямлі, на якіх стаяць іх дамы. Пасля гэта рашэнне было адменена. 

— Нашы дамы трухлявыя. Да адмены рашэння нам прапаноўвалі кватэры. Мы ўжо глядзелі адрасы для перасялення. У нас былі знесены некаторыя пабудовы, агароджа, — не жадаюць супакойвацца мазыранкі.

Як звярнуў увагу кіраўнік рэгіёна, згодна з праектам, якія быў зроблены, дамы заяўніц не падлягаюць зносу.

— Знос не ўхвалены. Улады паступілі па законе, — рэзюмаваў губернатар.

Старшыня аблвыканкама падчас прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян выслухаў і абмеркаваў і шэраг іншых зваротаў. Да кіраўніка рэгіёна паступілі таксама станоўчыя водгукі і падзякі ў адрас старшыні Калінкавіцкага райвыканкама і камунальнай службы раёна за правядзенне капітальнага рамонту жылля.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.