Вы тут

Як адсвяткавалі «Вішнёвы фестываль» у Глыбокім. Фотарэпартаж


2022 год стаў юбілейным для брэндавага фестывалю. 22 і 23 ліпеня жыхары Глыбокага і госці горада адсвяткавалі яго ўжо ў дзясяты раз. У гэтыя дні горад літаральна ператварыўся ў вішнёвую казку з вясёлай музыкай, песнямі і танцамі.


Першы дзень парадаваў прэстыж-сустрэчай «У гасцях у Вішнёвай каралевы», конкурсам паветраных змеяў «Вішнёвы палёт», інтэлектуальна-прыгодніцкім квэстам «PRO-вішню», этна-вечарынкай, а таксама ўрачыстым адкрыццём свята.

На другі дзень праграма свята была не менш насычаная. Удзельнікі фестывалю ўбачылі традыцыйнае ўрачыстае шэсце «У гасцях у вішні», рэгістрацыю шлюбу «Вішнёвае вяселле», паўдзельнічалі ў аўкцыёне, дзе ў якасці галоўнага прыза быў вішнёвы пірог, наведалі гала-канцэрт творчых калектываў і конкурс «Вішнёвыя найгрышы». Таксама ўсе жадаючыя мелі магчымасць паспаборнічаць у вырабе варэння і, канешне, прадэгуставаць тое, што атрымалася.

Трэба адзначыць, што на гэтым фестывале ўпершыню прайшла абласная выстава-конкурс «Вішнёвая мазаіка». На ёй былі прадстаўлены работы, выкананыя ў тэхніцы лапікавага шыцця. Акрамя таго, на «Вішнёвым фестывалі» прадставіў свае карціны кітайскі мастак — Пань Уліцзы. Больш за тое, ён правёў майстар-клас для вучняў мясцовай школы мастацтваў.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».