Вы тут

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Узбекістана


Адбылася тэлефонная размова паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком Узебкістана Шаўкатам Мірзіеевым, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў свайго калегу з днём нараджэння.

У рамках размовы лідары абмеркавалі ўзаемадзеянне не толькі ў двухбаковым, але і шматбаковых фарматах:

  • Беларусь разглядае Узбекістан як ключавога партнёра ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі і гатовая аказваць яму ўсялякую падтрымку ў ЕАЭС, забяспечваючы поўнафарматнае ўцягванне эканомікі краіны ў кааперацыю з Еўразійскім саюзам; 
  • Ішла гаворка і аб падтрымцы Узбекістанам беларускай заяўкі на сяброўства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У двухбаковым эканамічным узаемадзеянні Прэзідэнты адзначылі рост тавараабароту. У студзені-маи 2022 захоўваецца станоўчая дынаміка (рост $147,4 млн. або 130,7% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года);

  • Перспектыў развіцця супрацоўніцтва, як было адзначана, больш чым дастаткова — нарошчванне ўзаемных паставак запатрабаванай на рынках дзвюх краін прадукцыі, пашырэнне кааперацыі, стварэнне новых сумесных вытворчасцяў; 
  • Абмеркаваць усе канкрэтныя напрамкі паглыблення ўзаемадзеяння дамовіліся ў верасні ў Самаркандзе на саміце ШАС. 

Яшчэ адной тэмай размовы Прэзыдэнтаў стала сітуацыя ў Каракалпакстане, Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі адносна падзей, якія там адбыліся. 

Галоўным чынам размова Прэзідэнтаў Беларусі і Узбекістана сёння датычылася перспектыў развіцця адносін паміж дзвюма краінамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?