Вы тут

Лукашэнка: Зялёны астравок прыроды ў цэнтры Еўропы трэба захаваць


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Юрыя Тэртэля. 


Першае пытанне, якое паставіў Прэзідэнт, — што трэба зрабіць для таго, каб інспекцыя была яшчэ больш эфектыўнай. Ён зрабіў акцэнт на дысцыпліну і ліквідацыю асноўных недахопаў. Некалькі гадоў таму, прызначаючы Юрыя Тэртэля начальнікам інспекцыі, Прэзідэнт указваў на неабходнасць забеспячэння дысцыпліны ў ведамстве і нават на наяўнасць фактаў карупцыі.

«Ваеннага чалавека туды і накіравалі, для таго, каб парадак навесці. Наведзены парадак — як мы будзем рухацца ў гэтым плане? Тое, што мы павінны ўзмацніць работу па ахове жывёльнага, расліннага свету гэта факт. Зялёны астравок прыроды ў цэнтры Еўропы трэба захаваць для будучыні. І тут няма ніякай патэтыкі. Мы жывём у зеляніне, я маю на ўвазе нашу прыроду, хацелася б каб і дзеці жылі ў такім жа свеце», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт заўважыў, што інспекцыя — адносна ваенізаванае фарміраванне. Па яго словах, накіроўваючы туды ваеннага чалавека, ён меркаваў, што гэты складнік будзе ўзмоцнены. «Сустракаючыся тут з міністрам па надзвычайных сітуацыях, я яму даручыў, каб сярод моцных, надзейных мужыкоў (ты сам гэта разумееш не горш за мяне) мы маглі — не дай бог, цяжкія часы — стварыць добрае ваеннае падраздзяленне. Усё ж там служаць тысячы хлопцаў-выратавальнікаў. Яшчэ раз падкрэсліваю: гэта вельмі падрыхтаваныя, разумныя хлопцы.Мы дамовіліся, што на працягу некаторага часу (у прынцыпе , гэтае пытанне ўжо вырашанае) мы будзем мець там некалькі тысяч — на выпадак „калі“ — падрыхтаваных байцоў. У цябе ўся інспекцыя павінна стаць пад ружжо, не дай бог. Таму гэты фактар таксама трэба мець на ўвазе», — сказаў ён.

Па словах беларускага лідара, пры неабходнасці інспекцыя будзе добраўпарадкавана, таксама трэба распрацаваць адпаведныя планы падрыхтоўкі супрацоўнікаў. Ён зрабіў акцэнт на тым, што людзей трэба вучыць. «Гэта не таму, што надзвычайшчына нейкая, але ўсе мы мужыкі, мы павінны быць да гэтага гатовы. Ну, а табе трэба навучыцца кіраваць гэтай арміяй. Калі, я кажу, раптам, не дай бог. Але вучэнні праводзіць трэба. Трэба, каб былі падрыхтаваныя людзі. Гэта зноў вопыт Украіны, калі спахапіліся і пачалі хапаць непадрыхтаваных людзей (там краіну развалілі яшчэ да пачатку гэтай аперацыі) — і на фронт. Яны толькі даязджалі да раёна баявых дзеянняў, і іх не стала. Яны не гатовыя былі насіць зброю. Нават насіць зброю, не тое што ваяваць. Таму нам трэба сваё грамадства ў той частцы, якой нам неабходна, падрыхтаваць абараняць Айчыну», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. 

Эфектыўнасць трэба павышаць новымі метадамі і формамі

Прэзідэнт нагадаў аб сваёй просьбе звярнуць увагу на ўзнаўленне лясоў: «У нас была вялікая праблема: высеклі — само зарасце. Ведаеш, як гэта бывае. Як тут звяртаў увагу, ці ўзяў пад кантроль». 

Прэзідэнт таксама пацікавіўся колькасцю людзей, якія працуюць у інспекцыі. Юрый Тэртэль адказаў, што працуе 549 чалавек. Па словах кіраўніка дзяржавы, такой колькасцю краіну не ахопіш, калі ісці адным фронтам і правяраць усё і ўсюды. «І колькасць мы асабліва павялічыць не зможам, асабліва зараз, не да гэтага. Але эфектыўнасць трэба павышаць за кошт новых формаў і метадаў работы», — сказаў ён. 

Асобна Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на праблему жорсткага абыходжання з жывёламі. Асабліва такія дзеянні з братамі меншымі дапускае моладзь. «Яшчэ адна праблема. Апошнім часам бачыш (прыбурэлай моладзі заўсёды хапала, і цяпер яна ёсць) здзек з жывёл. Сярод моладзі асабліва. І ў інтэрнет яшчэ выкласці», — заўважыў ён. Беларускі лідар даручыў неадкладна ўнесці прапановы, калі ў гэтым плане трэба дадаткова прымаць тыя ці іншыя рашэнні, хаця гэта сфера і не зусім профільная для Дзяржінспекцыі. «Гэта ж таксама жывёлы. Самыя блізкія, надзейныя і прыстойныя жывёлы, якія ніколі не здрадзяць. А паглядзі, як асобныя людзі і моладзь (асобныя элементы) ставяцца да жывёл. Гэта недапушчальна. Пакуль прымем закон (ён распрацоўваецца), я папрашу, прадумай, як інспекцыя па абароне зможа рэагаваць на такія праявы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што віноўнікаў такіх дзеянняў часам нават шукаць не трэба, бо ўсё гэта часта нахабна выкладваецца ў сацыяльныя сеткі. А насельніцтва ж усё ж такі, пераважная большасць, асабліва беларусы, гэта людзі жаласлівыя. Яны да жывёл добра ставяцца. І адразу ж праінфармуюць аб такіх негатыўных праявах.

«Нам трэба на гэта рэагаваць. Я папрашу, пакуль мы не выпрацуем закон, вазьмі гэта пад кантроль, наколькі гэта магчыма. Вось гэтыя абуральныя факты. То лебедзя там з нейкай рагаткі ці трызубцам нейкім застрэліць і здзекуюцца. Ну, лебедзь — свяшчэнная птушка! Ці ж сабачку нейкага мучаюць, ці яшчэ нешта там. Трэба нам з гэтым пытаннем разабрацца. Я папрашу ўзяць гэта пад кантроль», — рэзюмаваў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Юрыя Тэртэля, якія яшчэ ёсць пытанні ў працы інспекцыі і ці неабходна ўмяшанне Прэзідэнта. 

Юрый Тэртэль далажыў Прэзідэнту, што цяпер дзяржінспекцыя працуе ў рамках даручэнняў, дадзеных некалькі гадоў таму пры яго назначэнні на гэту пасаду. У першую чаргу значная ўвага нададзена даручэнням адносна асабовага складу, па навядзенні парадку. «Сапраўды, мы прынялі ў гэтым напрамку сур’ёзныя меры. Таму што вамі абсалютна правільна было заўважана: была бязладзіца, разгільдзяйства, стаўленне да работы халатнае, калі не сказаць злачынна халатнае. У сувязі з гэтым прыйшлося прыняць дастаткова жорсткія меры. Былі звольнены 37 супрацоўнікаў. З іх 26 службовых асоб з кіраўніцтва абласных і міжраённых інспекцый. Яшчэ прыкладна з васьмю дзясяткамі супрацоўнікаў прыйшлося развітацца па заканчэнні кантракту альбо па іншых прычынах». — сказаў ён. 

Супрацоўнікі інспекцыі пры неабходнасці змогуць прымяняць зброю

Пасля даклада ў Прэзідэнта начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Юрый Тэртэль сустрэўся з журналістамі. Па яго словах, супрацоўнікі інспекцыі пры неабходнасці змогуць прымяняць зброю, фізічную сілу і спецыяльныя сродкі.

«Мы падраздзяленне, якое ўзброена. На сёння кожны наш супрацоўнік узброены і пісталетам, і аўтаматам, што было зроблена па даручэнні Прэзідэнта. Мы ўнеслі асаблівыя змяненні ў праграму падрыхтоўкі нашых работнікаў. Адпаведна ва ўказах, якія прымаў Прэзідэнт у 2019-2020 гадах, замацавалі заканадаўча прымяненне зброі, фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў», — расказаў ён.

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка папрасіў дзяржінспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету ўзяць на кантроль выпадкі здзекаў з жывёл. Як расказаў Юрый Тэртэль, інспекцыя ўсе гэтыя факты абагульняе, аналізуе і інфармуе адпаведныя органы. «У сувязі з даручэннем Прэзідэнта, мы прымем меры па вывучэнні, больш глыбокім разуменні гэтай праблемы. І даложым, якія мы бачым шляхі рашэння, у тым ліку змены ў заканадаўства», — сказаў ён.

Таксама Прэўідэнт звярнуў увагу на тое, што работа дзяржінспекцыі павінна быць ўдасканалена за кошт новых метадаў і формаў. Юрый Тэртэль расказаў журналістам, што кіраўнік дзяржавы адобрыў той шлях, па якім працуе інспекцыя. У сувязі з невялікай колькасцю супрацоўнікаў, асноўнай формай работы абрана ўзаемадзеянне з прыродаахоўнымі органамі для павелічэння нарадаў ва ўгоддзях. З праваахоўнымі органамі інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету ўзаемадзейнічае ў кантролі незаконнага захоўвання зброі і браканьерства.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.