Вы тут

Вальфовіч адзначыў ролю МНС у рэагаванні на тэхнагенныя і прыродныя пагрозы


Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 25 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня пажарнай службы, якія прайшлі ў беларускай сталіцы, перадае БелТА.


У час свята ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі адбылося прынясенне прысягі работнікамі Мінскага гарнізона, а таксама ўзнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі супрацоўнікаў ведамства. У сваім выступленні перад прысутнымі дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў ролю пажарнай службы ў аператыўным рэагаванні на пагрозы тэхнагеннага і прыроднага характару, яе здольнасць на высокім узроўні вырашаць пастаўленыя задачы.

«Беларускія ратавальнікі-пажарныя дастойна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі, праяўляючы пры гэтым мужнасць, самаахвярнасць і высокі прафесіяналізм, — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. — Сёння мы можам смела сцвярджаць, што наша служба выратавання ні ў чым не ўступае аналагічным экстраным службам іншых краін ні па узроўню падрыхтоўкі, ні па абсталяванні, а па асобных кірунках нават пераўзыходзіць іх».

Аляксандр Вальфовіч павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам.

Акрамя таго, дзяржсакратар сумесна з кіраўніцтвам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях усклаў кветкі да помніка работнікам МНС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

«Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Банкамат становіцца па-сапраўднаму шматфункцыянальнай прыладай.

Грамадства

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Як сямейная пара настаўнікаў фізікі робіць складанае простым.