Вы тут

Рэстаўрацыю абеліска «Мінск — горад-герой» і скульптуры «Радзіма-маці» завершаць да Дня горада


9 мая 1985 г. у газеце «Звязда» быў апублікаваны матэрыял пад назвай «Ззянне залатой зоркі», прысвечаны ўрачыстаму адкрыццю ў Мінску абеліска «Мінск — горад-герой»: «Побач з велічнай стэлай манументальная, у тры чалавечыя росты, постаць жанчыны з фанфарамі ў высока паднятай руцэ. Гэта Слава — сімвал Вялікай Перамогі. Здаецца, яшчэ гучыць на высокай ноце медзь труб, якія праспявалі выратаванаму свету, што фашызм звергнуты...»

Праз трыццаць сем гадоў спецыялісты ААТ «Белрэстаўрацыя» пачалі работы па рэстаўрацыі архітэктурна-скульптурнага ансамбля на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў, які ўключае ў сябе абеліск «Мінск — горад-герой» і скульптуру «Слава Радзіме-маці».


«У 1983 годзе праект дзяржаўнага праектнага інстытута «Мінскпраект», у якім я працаваў галоўным архітэктарам, перамог у рэспубліканскім конкурсе, — падзяліўся з намі ўспамінамі адзін з аўтараў ансамбля, акадэмік МААМ, заслужаны архітэктар, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар КРАМАРЭНКА. — Архітэктурная задума нашага праекта складалася ў наданні абеліску формы, якая выклікала асацыяцыі зборнай выявы сцяга і штыка. Стварэнне скульптуры «Слава Радзіме-маці» было аўтарскай творчай прапановай для больш поўнага раскрыцця тэмы праекта. Фанфары ў паднятай руцэ скульптуры падкрэсліваюць міралюбівы характар нашай краіны».

Пад кіраўніцтвам майстра ААТ «Белрэстаўрацыя» Ігара ЦЕРАШКОВА спецыялісты Аляксандр ЛЫЧКОЎСКІ і Сяргей САЧОК выдаляюць забрудненні са скульптуры, падрыхтоўваюць паверхню для работ. Пескаструменшчыкі Сяргей ВОЛАХ, Віктар ШЭНДЭЛЬ ачышчаюць абеліск ад соляў, а пазалотчык-рэстаўратар Алесь КЛІМАШОНАК і мастак-
рэстаўратар Аляксандр ЛІПСКІ на трыццацісяміметровай вышыні рыхтуюць мастацкія элементы «Зорка» і «Лаўровая галінка» да залачэння.

Работы на аб'ектах плануецца завяршыць да 10 верасня — Дня горада.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.