Вы тут

«Спорт-тайм». Перамогі хрустальных руж на сяброўскіх турнірах


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем, чым запомніўся мінулы тыдзень.


Гераіні тыдня. Аліна Гарнасько перамагла ў індывідуальным мнагаборстве на міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы «Хрустальная ружа», які прайшоў у Мінску. Беларуская спартсменка стала пераможцай у практыкаваннях з абручом, мячом і булавамі, у практыкаванні са стужкай заняла другое месца. У выніку яна набрала 145,550 бала. На другім і трэцім месцах — расіянкі Лала Крамарэнка і Арына Аверына адпаведна. У камандным турніры «золата» ў першай расійскай каманды (538,800), беларускі сталі сярэбранымі прызёрамі турніру (531,450 бала).

Героі тыдня. Беларускія дзюдаісты выступілі на міжнародным турніры Russіan Judo Tour, які прайшоў у Майкопе. Арцём Коласаў стаў бронзавым прызёрам спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 60 кілаграмаў. Ягор Варапаеў заваяваў бронзавы медаль у катэгорыі да 90 кілаграмаў.

Турнір тыдня. У Казані адбыўся першы этап міжнародных спаборніцтваў па плаванні «Гульні дружбы», у якім узялі ўдзел і беларускі спартсмены. На дыстанцыі 200 метраў на спіне перамагла беларуска Настасся Шкурдай. Яна таксама стала сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Настасся Шкурдай заняла другое месца на дыстанцыі 100 метраў на спіне. А на дыстанцыі 50 метраў брасам Аліна Змушка паказала трэці вынік. Трэцяе месца яна заняла і на дыстанцыі 100 метраў брасам. Ілья Шымановіч прыплыў другім да фінішу дыстанцыі 50 метраў брасам. Настасся Куляшова стала бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Віктар Стасяловіч у фінале дыстанцыі 50 метраў на спіне стаў бронзавым прызёрам. Таксама беларуская чацвёрка ў складзе Настассі Шкурдай, Настассі Куляшовай, Ільі Шымановіча і Руслана Скамарошкі выйграла «серабро» ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4×100 м.

Поспех тыдня. У Мінску завяршыўся міжнародны турнір па сучасным пяцібор’і «Кубак Дружбы», удзел у якім узялі юнакі і дзяўчаты з Беларусі і Расіі. Спартсмены да 17 гадоў выяўлялі наймацнейшых у трохбор’і (плаванне і лазер-ран). У спаборніцтвах дзяўчат два першыя месцы занялі прадстаўніцы Беларусі — Аляксандра Ляшэнка і Міра Бурая, таксама беларуская каманда перамагла ў эстафеце і камандным заліку.

Атлеты да 19 гадоў спаборнічалі ў чатырохбор’і (плаванне, фехтаванне, лазер-ран). У спаборніцтвах юніёраў перамог беларус Аляксей Сафончык, таксама наша чацвёрка стала найлепшай у камандным заліку. У асабістым турніры ў дзяўчат беларускі Марыя Гнедчык і Стэфанія Кіслянкова занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. Акрамя таго, Стэфанія Кіслянкова разам з Анастасіяй Малашонак перамаглі ў эстафеце. А Марыя Гнедчык разам з Даніілам Беляковічам выйгралі турнір змяшаных пар.

Аб’ява тыдня. Кантынентальная хакейная ліга апублікавала каляндар рэгулярнага чэмпіянату сезона — 2022/23.Рэгулярны чэмпіянат КХЛ сезона-2022/23 стартуе 1 верасня ў Маскве сустрэчай паміж уладальнікам Кубка Гагарына ЦСКА і фіналістам — магнітагорскім «Металургам», які прайшоў плэй-оф. «Дынама-Мінск» свой першы матч у новым сезоне правядзе 3 верасня на дамашнім лёдзе супраць «Барыса» з Нур-Султана. Першая дамашняя серыя сталічнага клуба на «Мінск-Арэне» таксама ўключыць матчы супраць омскага «Авангарда» (5 верасня) і ўфімскага «Салавата Юлаева» (7 верасня).

Рэгулярны чэмпіянат КХЛ працягнецца да 26 лютага 2023 года і змесціць у сябе 164 гульнявыя дні і 748 паядынкаў. У першай частцы сезона кожны клуб лігі правядзе рэкордныя для «рэгуляркі» 68 матчаў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.