Вы тут

Капітан Астроўскі ўзнагароджаны медалём «За адвагу»


Камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5530 унутраных войскаў МУС капітан Аляксей Астроўскі прадстаўлены да ўзнагароджання медалём «За адвагу». Дзякуючы прафесійным дзеянням капітана ўдалося абясшкодзіць выбухованебяспечныя прадметы. У студзені бягучага года пры незаконнай перавозцы боепрыпасаў у аўтамабілі адбыўся выбух, у выніку якога загінуў чалавек. Аляксей аператыўна прыбыў на месца здарэння і выявіў у пашкоджаным транспартным сродку яшчэ сем артылерыйскіх снарадаў, якія ў выніку ліквідаваў.


Фота: president.gov.by

Аказалася, снарады перавозіў «чорны капальнік». Астатнія боепрыпасы таксама маглі выбухнуць у любы момант. Супрацоўнікі следча-аператыўнай групы і спецыялісты, якія павінны былі забраць цела загінулага, былі эвакуіраваны. А капітан Астроўскі, прадумаўшы алгарытм дзеянняў, прыступіў да іх выканання.

— Вядома, не кожны дзень даводзіцца выконваць такія задачы, але я разумеў, што машына ўяўляе пагрозу людзям, і не мог дапусціць, каб яны пацярпелі, — распавёў Аляксей.

Далейшая работа працягнулася на наступны дзень — афіцэр больш за пяць гадзін абследаваў мясцовасць, укладваў зарад на боепрыпасы, якія не разарваліся, і знішчаў без транспарціроўкі:

— Працэс быў нялёгкім: першапачаткова здэтанавалі чатыры снарады, тыя, што засталіся, адпрацоўваў па чарзе. Толькі праз некаторы час я зразумеў, наколькі складанай была сітуацыя, як я змог пераступіць цераз сябе і выцягнуць з машыны цела мёртвага чалавека. Галоўнае, што ўсё добра скончылася, і ніхто не пацярпеў, бо няма нічога важнейшага за жыццё і здароўе людзей, — адзначыў Аляксей Астроўскі.

На пытанне «Звязды», ці адчуваў падчас абясшкоджвання боепрыпасаў, што здзяйсняе подзвіг, капітан адказаў сціпла:

— Падчас працы ты ні аб чым іншым не думаеш. Проста выконваеш тую задачу, якую акрамя цябе ніхто не зробіць. Калі ў цябе ёсць падначалены асабісты састаў, рашэнне прыходзіць само сабой — ты павінен сам ацаніць абстаноўку і толькі пасля накіраваць людзей і даць ім заданні. Але як ні круці, гэта камандная работа.

Паведамленне аб узнагароджанні самым вядомым медалём Аляксей Астроўскі пракаментаваў наступным чынам:

— Галоўная эмоцыя, якую я зараз адчуваю — гэта радасць за тое, што работа засталася заўважанай.

Па словах капітана, работа ў сапёрна-піратэхнічнай групе звязана не толькі з трагічнымі здарэннямі, але і цікавымі знаходкамі — галоўная спецыфіка ў тым, што заўсёды адкрываецца нешта новае. Напрыклад падчас працы па боепрыпасам часоў Вялікай Айчыннай вайны, група даведваецца шмат гістарычных фактаў, звязаных з баявымі дзеяннямі таго перыяду:

— Кожная задача — гэта адрэналін, здаровы страх, які дапамагае самазахаванню, рацыянальная насцярожанасць і стрыманасць. Кожную работу выконваем акуратна, паслядоўна, прадумваючы кожнае дзеянне, — дадае капітан.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.