Вы тут

Ад гарачыні да холаду — адзін крок?


Дажджы летам, як правіла, бываюць лёгкія і цёплыя. Але часам яны становяцца не па сезоне халоднымі і дакучлівымі. Менавіта такія дажджы прагназуюць сіноптыкі ў другой палове тыдня ў нашай краіне, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў першай палове тыдня ў Беларусі захаваецца ўмерана цёплае надвор'е з тэмпературным фонам каля кліматычнай нормы і нават вышэйшым на 1-2 градусы. Пры гэтым у аўторак па заходніх рэгіёнах краіны тэмпература паветра ў разгар дня будзе дасягаць плюс 30—31 градуса. Па словах сіноптыкаў, у другой палове тыдня ў Беларусь пачне паступаць больш халоднае паветра. Тэмпературны фон панізіцца і будзе ў асноўным каля сярэдніх шматгадовых значэнняў і на 1-2 градуса ніжэйшы.

26 ліпеня надвор'е будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Удзень паветра прагрэецца да плюс 24—29 градусаў, па захадзе да плюс 31.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 13 да плюс 19 градусаў. Днём тэмпература дасягне плюс 20—26 градусаў, па паўднёвым усходзе 29 цяпла.

У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў. Пры гэтым уначы па ўсходзе, а ўдзень па поўначы нашага рэгіёна месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9—16 градусаў, днём плюс 19—26 градусаў.

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі па краіне магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да плюс 9—16 градусаў. Дарэчы, гэта дрэнна для росту агуркоў. Днём паветра прагрэецца да плюс 18—25 градусаў, па поўдні — да 27 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу чакаецца пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны будзе туман. Уначы тэмпература паветра панізіцца да плюс 7—14 градусаў. Днём чакаецца 18—25 градусаў, па поўдні краіны 27 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Драмлёва: Жудасны попельны верасень

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Драмлёва: Жудасны попельны верасень

У пякельным драмлёўскім агні абарваліся жыцці 183-х чалавек.