Вы тут

У БДПУ падвялі папярэднія вынікі ўступнай кампаніі


Усяго было пададзена 2058 заяў на 885 бюджэтных месцаў, такім чынам сярэдні конкурс склаў 2 чалавекі на месца.


З агульнай колькасці абітурыентаў, што падалі заявы, 75 медалістаў, 82 маюць дыплом з адзнакай і 177 выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці.

У гэтым годзе на некаторыя спецыяльнасці максімальны прахадны бал склаў больш за 300 пунктаў: гэта, у прыватнасці, «лагапедыя», «псіхалогія», «практычная псіхалогія». А самы высокі конкурс склаўся на спецыяльнасцях «выяўленчае мастацтва» (5 чалавек на месца), «псіхалогія» (4,1 чалавека на месца), «аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура» (3,6 чалавека на месца).

Як расказалі ў прыёмнай камісіі ВНУ, педагагічную прафесію ўсё часцей выбіраюць юнакі. Так, на факультэце фізічнага выхавання сярод тых, хто прэтэндуе на навучанне, 69 % хлопцаў, на гістарычным — 53 %, на фізіка-матэматычным — 42 %.

Сёлета ў БДПУ план набору на бюджэтную форму навучання складае 885 месцаў, на дзённую платную — 395, на завочную бюджэтную — 275 і завочную платную — 575. Па васьмі спецыяльнасцях пройдуць унутраныя экзамены, якія пачнуцца 26 ліпеня і завершацца 2 жніўня. Гэта іспыты на факультэтах эстэтычнай адукацыі, фізічнага выхавання і філалагічным.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.