Вы тут

Як Заслаўе будзе святкаваць 1030-годдзе Праваслаўнай царквы


Урачыстасці з нагоды святкавання 1030-годдзя Праваслаўнай царквы на беларускіх землях 28 ліпеня прыме Заслаўе. У гэты дзень жыхароў горада чакае насычаная святочная праграма. Горад рыхтуецца прыняць больш за тысячу гасцей, якія могуць ўзяць удзел у богаслужэнні на адкрытым паветры, што пачнецца на тэрыторыі храма Праабражэння Гасподняга ў 9.30. Богаслужэнне ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. 


Фота: photocentra.ru

— Увесь гэты год, адметны для беларускага праваслаўя, царква адзначае шэрагам мерапрыемстваў, сярод якіх 5 чэрвеня адбыўся Дзень памяці прападобнай Ефрасінні. Наступная дата — памяць святогага раўнаапостальнага князя Уладзіміра, з іменем якога звязанае хрышчэнне Русі ў 988 годзе. Яно стала адпраўным пунктам тых падзей і працэсаў, якія прывялі ў 992 годзе да з’яўлення ў Полацку епіскапскай кафедры, што пасутнасці было адміністратыўным афармленнем царкоўнага жыцця. Стварэнне асобнай епархіі сведчыла пра тое, што хрысціян было даволі шмат. Заслаўе абралі для свята 28 ліпеня невыпадкова. Горад заснаваў у 985 годзе князь Уладзімір і аддаў сыну Ізяславу і яго маці Рагнедзе. Разам з Полацкам і Туравым Заслае стала адным з цэнтрам распаўсюджвання хрысціянства на нашых землях. — тлумачыць старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы Іерэй Ігар Васько. — Важнасць святкавання 1030-годдзя Праваслаўнай Царквы ў Беларусі для сучаснага грамадства ў тым, што праваслаўе зрабіла ўплыў на фарміраванне нашай сістэмы каштоўнасцей, выбудавала маральную сістэму каардынат. 

Менавіта таму далучыцца да Богаслужэння ў Заслаўі зможа кожны: дастаткова ўключыць прамую трансляцыю на Беларусь-3 ў 10.00 гадзін. Рыхтуецца выстаўка «Сувязь часоў» з унікальных фотаздымкаў храмаў, артэфактаў і археалагічных раскопак. Нездарма, таму што гісторыкам дагэтуль ёсць над чым працаваць, узнаўляючы падзеі таго часу, калі Рагнеда-Гарыслава з малым сынам вярнулася на тыя землі, дзе жыў яе народ.

Тут яна стала першай нашай манашкай з іменем Настасся, пра што памятаюць у Заслаўі, якое атрымала назву ў гонар сына Рагнеды Ізяслава. 

— Першая епіскапская кафедра на беларускіх землях была заснавана ў 992 годзе ў Полацку ў ліку 10 епархій, якія ўзніклі на Русі напрыканцы Х — у ХІ стагоддзі. Пра такія падзеі як звяржэнне паганскіх багоў, хрышчэнне агнём і мячом, якія на першым этапе суправаджалі прыняцце хрысціянства ў Кіеве і Ноўгарадзе, у Полацку невядома, — адзначае Валянціна Цяплова, гісторык, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі. — Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што палітыка Полацкага князя Ізяслава, з імемем якога звязана распаўсюджанне хрысціянсва на беларускіх землях, для таго суровага часу вылучалася незвычайнай мяккасцю і цярпімасцю. Верагодна, у тым жа духу дзейнічала духавенства, якое прыбыло разам з ім, епіскап, імя якога крыніцы не захавалі. 

Горад Заслаўе ўсяго толькі на 7 гадоў старэйшы за праваслаўе на беларускіх землях, яму сёлета 1037 гадоў, заўважыла Ірына Ціхонка, намеснік старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Традыцыі праваслаўя з 992 года тут умацоўваліся, і на сённяшні дзень у Мінскім раёне 49 прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы, 3 благачынні, 32 храма, якія дзейцнічаюць, яшчэ 16 храмаў на стадыі будаўніцтва.

Колькасць прыхаджан павялічваецца, таму і цікавасць да свята чакаецца вялікая. Улады клапоцяцца пра тое, каб было дастаткова транспарту для людзей, якія захочуць наведайць горад 28 ліпеня. Тым больш, што праграма вялікая, і ў большай ступені сямейная. Будзе арганізаваная выстаўка рамеснікаў, выстаўка манастырскіх майстэрняў. Лялечныя спектаклі тэатра «Батлейка», інэрактыўныя гульні, прэзентацыі кніг.

Увечары на галоўнай плошчы горада адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам Архіерэйскага хара Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска, мужчынскага хору «Усіхсвяцкі», капэлы «Санорус», Дзяржаўнага камернага хору , Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Харошкі» і ансамбля танца Заслаўскай школы мастацтваў. Для тых, хто цікавіцца гісторыяй Заслаўя, будуць арганізаваныя экскурсіі. 

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».