Вы тут

Керамісты Беларусі і Расіі ўдзельнічаюць у пленэры ганчароў у Столінскім раёне. Фотарэпартаж


VII міжнародны пленэр ганчароў пройдзе з 24 па 31 ліпеня ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна. Удзел у пленэры пацвердзілі 24 керамісты з Беларусі і Расіі — майстры з Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей, а таксама Алушты і Арла. Вопытныя прадстаўнікі ганчарнага мастацтва спаборнічаюць у лепцы фігуры лася, выява якога знаходзіцца на гербе вёскі Гарадная. Актыўны ўдзельнік фэсту — Васіль Казачэнка, кіраўнік цэнтра ганчарства вёскі Гарадная. Да яго ў майстэрню прыходзяць і прыязджаюць нават з суседніх Пінска і Століна больш за 20 дзяцей, якія мараць стаць ганчарамі. 


У праграме культурнага форуму — майстар-класы, выставы, творчыя сустрэчы, ушанаванне патомных ганчароў вёскі, экскурсіі. На працягу сямі дзён у мясцовым цэнтры ганчарства ўдзельнікі пленэру будуць працаваць над стварэннем аўтарскіх калекцый, якія прадставяць на суд грамадскасці 31 ліпеня на традыцыйным свяце «Гараднянскі кірмаш». Там жа разгорнецца выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці.

Святочную атмасферу фінальнага дня пленэра дапоўніць яркае мерапрыемства традыцыйнай культуры — этнапраект «Рух зямлі». Перад гасцямі і ўдзельнікамі форуму выступяць фальклорныя калектывы са Столінскага, Пінскага, Лунінецкага і Драгічынскага раёнаў.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

«Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Банкамат становіцца па-сапраўднаму шматфункцыянальнай прыладай.

Грамадства

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​У сям’і Якубоўскіх з Жодзіна з фізікай сябруюць усе

Як сямейная пара настаўнікаў фізікі робіць складанае простым.