Вы тут

Нацыянальная бібліятэка перадала кнігі ў падарунак беларускай дыяспары Турцыі


Цырымонія перадачы кніг аб нашай краіне беларускай дыяспары ў Турэцкай Рэспубліцы і Стамбульскаму ўніверсітэту адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамляе аддзел сувязяў з грамадскасцю бібліятэкі.


У гонар свайго векавога юбілею Нацыянальная бібліятэка сімвалічна перадала 100 выданняў, сярод якіх дзіцячыя кнігі, падручнікі беларускай мовы і літаратуры для розных класаў адукацыйнай школы, руска-беларускія і беларуска-рускія слоўнікі, часопісы аб нашай краіне, паштоўкі з акварэлямі беларускіх мастакоў, зборнікі паэзіі беларускіх аўтараў, а таксама турыстычныя і краязнаўчыя альбомы пра Беларусь.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка.

Прыемным сюрпрызам стала ўручэнне падарунка ад Стамбульскага ўніверсітэта. Фонды «алмаза ведаў» папоўнілі каштоўныя факсімільныя выданні «Muhibbi Divani», «Swordsman, Historian, Mathematician, Artist, Calligrapher — Matrakci Nasuh and His Menazilname» эпохі Сулеймана I Пышнага — аднаго з найвялікшых султанаў, у перыяд праўлення якога Асманская імперыя перажыла неверагодны ўздым.

Рэктар Стамбульскага, найстарэйшага ў Турэцкай Рэспубліцы ўніверсітэта, прафесар Махмут Ак перадаў віншаванні галоўнай бібліятэцы краіны са стогадовым юбілеем, пажадаў росквіту і падзякаваў за супрацоўніцтва.

«Перадаючы кнігі аб Беларусі, Нацыянальная бібліятэка умацоўвае міжнародныя сувязі, аказвае падтрымку суайчыннікам, дапамагае распаўсюджваць інфармацыю аб краіне і спрыяе папулярызацыі нацыянальных традыцый і духоўных каштоўнасцяў», — адзначаецца ў паведамлені.

Фота – Нацыянальная бібліятэка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.