Вы тут

Беларусь нарасціць экспарт харчавання да $7,8 млрд па выніках года


Беларусь плануе нарасціць экспарт харчавання да $7,8 млрд па выніках года. Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае БелТА.


«Па выніках пяці месяцаў у нас дастаткова нядрэнныя лічбы — тэмп росту ў вартасным выражэнні 114 працэнтаў да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Мы рэалізавалі нашу прадукцыю больш як у 100 краін свету на суму $2,8 млрд. Стаіць задача дасягнуць лічбы $7,8 млрд. па выніках года. Дадаць да ўзроўню мінулага года трэба будзе больш як $1 млрд», — сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, цяпер складваецца дастаткова нядрэнная кан’юнктура цэн на рынках збыту беларускай прадукцыі. «Асноўным рынкам у нас застаецца РФ: яна займае каля 70 працэнтаў, мы плануем павялічыць гэты працэнт да канца года, таму што дастаткова нядрэнны цэнавы фактар. Па краінах СНД у нас захоўваецца каля 10 працэнтаў у агульным экспартным караваі», — адзначыў міністр.

Істотны тэмп росту экспарту назіраецца ў краіны далёкай дугі — практычна 167 працэнтаў. Павялічаны пастаўкі ў Кітай і іншыя краіны Азіі і Акіяніі, Афрыкі. «Дыверсіфікацыя экспарту беларускай прадукцыі, вядома, вельмі важны аспект у эканоміцы АПК. Наша прадукцыя вядомая, канкурэнтаздольная, на складах практычна астаткаў няма», — падкрэсліў Ігар Брыло.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.