Продажы пасажырскіх аўтамабіляў кітайскіх брэндаў працягвалі хутка расці ў чэрвені, павялічыўшыся на 43,1 працэнта. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле дадзеных асацыяцыі, у мінулым месяцы было прададзена 994 тысячы пасажырскіх аўтамабіляў кітайскіх брэндаў, што склала 44,8 працэнта ад агульнага аб’ёму продажу пасажырскіх у краіне. У першым паўгоддзі продажы аўто айчынных брэндаў узраслі на 16,5 працэнта ў гадавым вылічэнні — да 4,89 млн. адзінак, што склала 47,2 працэнта ад агульнага аб’ёму продажаў пасажырскіх аўтамабіляў у Кітаі за гэты перыяд, гэтая доля аказалася на 5,3 працэнтных пункта вышэй, чым у такі ж час летась.
Асацыяцыя растлумачыла пашырэнне долі кітайскіх аўто ў гэтым годзе тым, што аўтавытворцы скарысталіся новымі магчымасцямі развіцця і актывізавалі намаганні па прасоўванні сваіх брэндаў. Акрамя таго, дзякуючы дакладнаму разуменню спажывання на рынку, айчынныя брэнды заваёўваюць усё большую папулярнасць сярод маладых спажыўцоў, а з дапамогай мясцовага ланцужка паставак яны выкарыстоўваюць усё больш магчымасцяў. У галіне аўтамабіляў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі, кітайскія брэнды таксама занялі лідзіруючыя пазіцыі на рынку, паскорыўшы распрацоўку інтэлектуальных аўто.
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.