Вы тут

Валянціна Дыніч: «Вытокі» захоўваюць свой пазітыў і эфект


Лета працягваецца, а разам з ім і спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Сёлета свята ўжо прынялі Рэчыца, Столін, Навагрудак і Горкі. Сваёй чаргі чакаюць Полацк і Копыль.


Акрамя забаўляльнай функцыі фестываль выконвае і вельмі важную ролю — знаёміць беларусаў з Беларуссю, адкрывае знаёмыя мясціны з іншага боку, прадстаўляе айчынныя брэнды і лепшыя дасягненні кожнай вобласці. І ў параўнанні з мінулым годам, цікавасць да фестывалю расце на ўсіх узроўнях.

«Вытокі захоўваюць свой пазітыў. У гэтым годзе значна больш цікавасці да фестывалю, прычым з усіх бакоў. Прэса, рэгіянальныя ўлады разумеюць, што „Вытокі“ — гэта фестываль з вельмі цікавым фарматам, з актыўнасцямі, якія дапаўняюць адна адну. І кожны знойдзе сабе занятак па душы. Кожны горад, у якім праходзіць фестываль, для нас асаблівы. Рэчыца ўнесла шмат пазітыву, Столін быў вельмі душэўны, Навагрудак больш велічным. І кожны этап фестывалю атрымліваецца вельмі цікавы», — падкрэсліла арганізатар фестывалю Валянціна Дыніч, дырэктар «БелБрэндАўдыт».

На «Вытоках» прадстаўлена ўсё, чым можа ганарыцца кожная вобласць. Вялікая ўвага адводзіцца мясцовым брэндам. Аднак, па словах Валянціны Дыніч, варта зрабіць лепшую рэкламу брэндаў, якія прадстаўлены падчас свята: «Мы ж выстаўляем іх не толькі для таго, каб іх купілі, а каб паглядзелі навінкі, убачылі, што ў нас вырабляецца, знайшлі для сябе нешта новае. Мне хочацца, каб нашыя беларускія брэнды цікавілі людзей, каб яны прыцягвалі іх увагу. А пакуль у асноўным, гэта выглядае як справаздача аб праведзенай рабоце». У мінулым годзе для гэтага ў рамках фестывалю праводзіўся семінар «Капітал месца». Сёлета семінар не праводзіцца. Але ўдзельнікі прэс-туру ў першы дзень фестывалю абавязкова наведваюць важныя прадпрыемствы і знаёмяцца з мясцовымі брэндамі. На Гомельчшчыне наведалі Рэчыцкі метызны завод. На Брэстчыне знаёміліся з вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў на «Горынскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў». Навагрудак частаваў сваімі знакамітымі сырамі, а Горкі — сваёй малочнай прадукцыяй.

Арганізатары плануюць працягваць свае эксперыменты з фарматамі. Напрыклад, у мінулым годзе праводзіўся конкурс маладзёжных ініцыятыў, рэгіянальных праектаў. Сёлета яго не праводзяць. Але, плануецца, што ў будучым будзе абрана пэўная тэматыка, пад якую спецыяльна да фестывалю будуць стварацца ўнікальныя цікавыя праекты.

«Чым добрыя „Вытокі“? Гэта сустрэчы з людзьмі, абмен ідэяімі і ініцыятывамі. Таму, упэўнена, у нас наперадзе шмат цікавага». — падкрэсліла Валянціна Дыніч.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».