Вы тут

Петрышэнка: Абітурыенты БДУКМ прыходзяць у прафесію ўсвядомлена


Абітурыенты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прыходзяць у прафесію ўсвядомлена і матывавана. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання ўступных іспытаў у ВНУ, перадае БелТА.


«Маладыя людзі, якія прыходзяць з каледжаў і музычных школ, сапраўды імкнуцца ў прафесію, яны прыходзяць усвядомлена, матывавана. Гэта сведчыць аб тым, што будучыня ў нашай краіны ў сферы культуры, як ва ўсіх астатніх сферах, вельмі цікавая. На змену тым людзям, якія працуюць у творчай прафесіі, рыхтуецца надзейная грунтоўная змена маладых таленавітых дзяцей. Я спадзяюся, мы хутка ўбачым іх на вялікім экране. Яны будуць папулярызаваць нашу культуру і на міжнародных пляцоўках», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, у цэлым у бягучым годзе ўступная кампанія прайшла ў планавым штатным рэжыме. «Парушэнняў было значна менш, чым у мінулым годзе. Быў зафіксаваны шэраг фактаў выкарыстання мабільных тэлефонаў, але іх становіцца менш. Цяпер актыўна вядзецца работа над выкананнем установак кіраўніка дзяржавы аб тым, што мы павінны разгледзець кожнага абітурыента, які паступае, і сарыентаваць яго, каб ён прыйшоў менавіта ў патрэбную прафесію. Такія эксперыментальныя падыходы па прыёме ўступных іспытаў у нас ужо былі праведзены. У бягучым годзе прахадны бал „лінгвакраіназнаўства“ ў БДУ 387 балаў — гэта самы высокі, 367 на стаматалагічны факультэт у БДМУ, і на іншыя спецыялізацыі таксама зафіксаваны даволі высокі конкурс», — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра.

Усяго БДУКМ на дзённую і завочную бюджэтную форму навучання плануе набраць 317 чалавек. З новага, у гэтым годзе ўніверсітэт адкрыў прыём на спецыяльнасць «рэжысура свята (цыркавыя паказы)». Упершыню ВНУ будзе рыхтаваць спецыялістаў для цыркавога мастацтва. Акрамя таго, адкрыты прыём на напрамкі спецыяльнасці «бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць»: «лічбавізацыя» і «аналітыка».

«У абітурыентаў традыцыйна запатрабавана „культуралогія“. У гэтым годзе вельмі высокі конкурс на спецыяльнасці „дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)“, „народныя рамёствы“, асабліва на скарочаны тэрмін падрыхтоўкі. Высокі конкурс на „харэаграфічнае мастацтва“ і „мастацтва эстрады (спевы)“. І вельмі добры конкурс на „народная творчасць (тэатральная)“. А ў работадаўцаў вельмі запатрабавана „харавая музыка“ — акадэмічная і народная, і перш за ўсё запатрабавана „бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць“. У цэлым у работадаўцаў нашы выпускнікі запатрабаваны — у сярэднім паступае больш за тры заяўкі на кожнага выпускніка. Ёсць спецыяльнасці, па якіх паступае каля 10 заявак на чалавека», — праінфармавала рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.