Вы тут

Палац Незалежнасці зноў прымае гасцей


У Палацы Незалежнасці прайшла традыцыйная экскурсія, але з незвычайным адценнем. Упершыню Рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наведалі супрацоўнікі грамадска-палітычнага выдання газеты «СБ.Беларусь Сегодня». Экскурсія стала своеасаблівым падарункам для супрацоўнікаў газеты з нагоды 95-гадовага юбілею, які выданне адзначыць 2 жніўня. Некаторыя журналісты наведваюць Палац амаль кожны дзень па рабоце ў прэзідэнцкім журналісцкім пуле. Аднак прыйсці сюды з думкамі не аб працы, а са святочным настроем сапраўды варта.


Фота БелТА

«Настрой у нас працоўны. Сёння немагчыма існаванне СМІ ў нейкім адным выглядзе. Сёння ўсе СМІ становяцца канвергентнымі і даносяць сваё слова ў розных асяроддзях. У нас прыстойны тыраж, у нас добры працоўны калектыў, газету ў інтэрнэце чытаюць утрая больш, чым на паперы. У нас ёсць свая радыёстанцыя. Ёсць над чым працаваць.

95 гадоў гісторыі газеты — гэта 95 гадоў гісторыі краіны, пра якую гэтая газета расказвала. У тым ліку расказвала і пра няпростыя гады. І важна тое, што і гэты Палац з’яўляецца працягам нашай беларускай традыцыі, ён для людзей, ён не для знаці. І таму мы таксама тут. Гэты палац створаны для таго, каб увасабляць суверэнітэт нашай краіны», — падкрэсліў Дзмітрый Жук, галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларусь Сегодня».

Па традыцыі, экскурсантаў у Палацы Незалежнасці сустракаюць у велічным холе, дзе прымаюць высокіх і самых дарагіх гасцей. Абавязковы пункт экскурсіі — зялёная зала, дзе ў 2015 годзе адбылася сустрэча Нармадскай чацвёркі. Многія з журналістаў «СБ. Беларусь Сегодня» добра памятаюць тую значную падзею, паколькі ў тыя дні працавалі ў Палацы Незалежнасці. А для маладых журналістаў — вельмі цікава і карысна ўбачыць залу, дзе вырашаліся найважнейшыя палітычныя пытанні. Госці палаца наведалі і залу, дзе ў мінулым годзе праходзіла Вялікая размова з Прэзідэнтам. У памяшканнях, дзе адбываюцца найважнейшыя палітычныя падзеі экскурсанты даведаліся пра тонкасці міжнароднага пратаколу, якія, магчыма, не заўсёды заўважаць падчас працы. А яшчэ Палац Незалежнасці даў журналістам магчымасць больш уважліва разглядзець тыя шэдэўры, якія стварылі беларускія майстры с беларускіх матэрыялаў.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».