Вы тут

Асаблівасці догляду цяплічных агуркоў


Часам агуркі ў цяпліцы растуць зусім не так актыўна, як хацелася б. Прычын у гэтай з'явы можа быць некалькі.


1. Адной з верагодных прычын дрэннага росту цяплічных агуркоў можа быць няправільны падбор сорту. Вядома, што ўсе агуркі можна падзяліць на 2 вялікія групы: тыя, што апыляюцца насякомымі, і партэнакарпічныя. Другі тып вырошчваецца ў цяпліцах без усякіх праблем, у той час як расліны першага тыпу патрабуюць прыцягнення насякомых. Каб дапамагчы апыленню, прыгатуйце раствор з 1 ст. л. мёду, 1 л цёплай вады і 0,1 г борнай кіслаты. Атрыманым саставам апырскайце агуркі, а дзверы і вокны цяпліцы пакіньце адчыненымі, каб пчолы маглі свабодна ў яе трапіць. Існуе таксама альтэрнатыўны спосаб апылення — уласнаручнае правядзенне працэдуры. Сарвіце з галінкі кветку мужчынскага полу і дакраніцеся яе асяродкам да «жаночай» кветкі. Такім спосабам апрацуйце ўсе суквецці на агурках.

2. Другой прычынай, з якой агуркі ў цяпліцы растуць павольна і дрэнна развіваюцца, можа лічыцца няправільны рэжым падтрымання тэмпературы і вільготнасці навакольнага асяроддзя. Вядома, што агуркі любяць цеплыню. Найбольш спрыяльнай тэмпературай для іх росту лічыцца паказчык 20-25 °C. Пры тэмпературы ніжэй за 15 °C культура развіваецца павольна, завязі на сцёблах практычна не фарміруюцца. Залішняя спякота таксама не пойдзе на карысць раслінам, пры тэмпературы навакольнага паветра вышэй за 33 °C іх пылок стане няздольны да апладнення. Паліў лепш ажыццяўляць вадой, тэмпература якой прыкладна такая ж, як і ў глебы ў цяпліцы.

3. Прычынай дрэннага росту цяплічных агуркоў можа з'яўляцца няправільны склад глебы. Калі, напрыклад, грунт перанасычаны азотнымі ўгнаеннямі, расліны могуць адчуваць дэфіцыт іншых пажыўных рэчываў: калію ці фосфару. Зрабіць выснову аб празмернасці азоту можна па стане галін і кветак: занадта хуткі рост парасткаў і ўтварэнне на іх вялікай колькасці пустацвету сведчаць пра тое, што зямля перанасычаная азотнымі ўгнаеннямі. У падобным выпадку ў глебу неабходна ўнесці раствор драўнянага попелу або суперфасфат. Попел раствараюць у вадзе ў наступнай прапорцыі: на 1 шклянку попелу павінна прыпадаць 10 л цёплай вады. Для падрыхтоўкі выцяжкі суперфасфату 2 ст. л. рэчыва разводзяць у такой жа колькасці кіпеню. Праз 2-3 сутак суперфасфат уносяць пад карані агуркоў.

4. Дрэнная ўраджайнасць цяплічнай культуры можа быць абумоўлена вялікай гушчынёй пасадкі. Залішняя шчыльнасць размяшчэння раслін прыводзіць да таго, што яны не атрымліваюць дастаткова паветра і святла. Гэта, у сваю чаргу, становіцца прычынай дрэннага утварэння завязяў. Сярод іншага, высокая канцэнтрацыя раслін на невялікай плошчы можа прыводзіць да недахопу пажыўных рэчываў для кожнага асобна ўзятага куста.

5. Наяўнасць вялікай колькасці непатрэбнага лісця і парасткаў — яшчэ адна з прычын дрэннай ураджайнасці. З гэтай праблемай дапаможа справіцца толькі своечасовае і правільнае прышчыпванне агуркоў. Калі вы не жадаеце марнаваць час на фармаванне кустоў, вырошчвайце ў цяпліцы аднасцябловыя расліны або такія культуры, якія даюць невялікую колькасць галінак.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».