Вы тут

Пачуццё «шчасця» ствараюць дафамін, сератанін, эндарфіны і аксітацын


Пачуццё, якое мы апісваем як «шчасце», ствараецца ў мозгу дзякуючы чатыром нейрахiмiчным рэчывам: дафаміну, эндарфіну, аксытацыну і сератаніну. Разам яны выклікаюць тое эмацыянальнае адчуванне камфорту, радасці, прыліву сіл, другога дыхання, якое мы называем шчасцем. Гэтыя гармоны актыўна ўзнікаюць у тыя моманты, калі мозг распазнае пазітыўныя з’явы. Затым іх узровень у арганізме рэзка падае да наступнага прыемнага выпадку. Менавіта таму бывае так цяжка зразумець прыроду нашых уздымаў і спадаў. Вось што трэба ведаць пра дафамін, сератанін, эндарфіны і аксітацын, і пра тое, як павысіць іх узровень для больш шчаслівага жыцця.


Дафамін стварае пачуццё радасці ад таго, што чалавек знаходзіць нешта карыснае і неабходнае для сябе. У арганізме дафамін выпрацоўваецца натуральным чынам, падмацоўваючы карысныя (з пункту гледжання мозгу) дзеянні. Напрыклад, вы з’елі нешта салодкае — гэта наўрад ці можна назваць карысным дзеяннем, але вялікая колькасць хуткіх вугляводаў з’яўляецца выдатнай ежай, таму арганізм замацоўвае нашы «правільныя паводзіны» выплюхваннем дафаміну.

Як павысіць узровень дафаміну? Нікацін, кафеін і прысмакі хутка павялічваюць узровень дафаміну. Але частае выкарыстанне іх парушае выпрацоўку натуральнага гармону. Арганізм становіцца менш успрымальны, і ў выніку мы п’ём усё больш кавы ці больш прысмакаў. Ешце міндаль, бананы, авакада, яйкі, бабы, курыцу і рыбу. Рэгулярна трэніруйцеся. Фізічная актыўнасць павялічвае вытворчасць новых клетак мозгу, запавольвае іх старэнне, нармалiзуе ўзровень дафаміну. Улічвайце, што пры недахопе сну зніжаецца канцэнтрацыя гэтага гармона. Мы становімся млявымі, раздражняльнымі, не можам засяродзіцца. Таму старайцеся штодзень высыпацца.

Эндарфін — гармон супраць болю. Часта стан пад уздзеяннем гармонаў называюць эйфарыяй. Эндарфін фармуе пачуццё лёгкасці і забыцця, ён дапамагае змякчаць боль i выпрацоўваецца часцей за ўсё ў экстрэмальных сітуацыях. У гэтых выпадках вы здольныя на тое, што звычайна вам не пад сілу. Дзеянне эндарфіну абмежавана, таму што ў болі ёсць прызначэнне. Ён паведамляе, што ў арганізме нешта не ў парадку і неабходна тэрмінова нешта выпраўляць. Да прыкладу, калі б мы маглі не заўважаць боль, то спакойна дакраналіся б да распаленага праса. Калі ўзровень эндарфіну быў бы заўсёды высокі, мы не змаглі прымаць правільныя з пункту гледжання выжывання рашэнні. Эвалюцыя зрабіла нас такімі, каб людзi як мага хутчэй рэагавалі на ўнутраны ці вонкавы сігнал небяспекі, а не імкнуліся замаскіраваць яго.

Як павысіць узровень эндарфінаў? Прыліў эндарфінаў могуць выклікаць фізічныя практыкаванні, аднак заняткі спортам да з’яўлення болевага сіндрому шкодныя з пункта гледжання біялагічнага выжывання. Смех дзякуючы скарачэнням гладкай мускулатуры таксама стымулююць колькасць эндарфіну, але не прыводзяць нас у стан эйфарыі.

Аксітацын — гармон пяшчоты і прыхільнасці. Яго шмат у сямейных пар, дзе добрыя адносіны, а таксама ў сапраўдных сяброў. Менавіта ён адказвае за каханне, дзякуючы яму мы адчуваем давер і прыхільнасць адзін да аднаго. I менавіта ён адказвае за любоў маці да свайго дзіцяці. Людзі з нармальным узроўнем аксiтацына менш хварэюць саматычнымі захворваннямі, у іх няма атэрасклерозу. Аксітацын выпрацоўвае адчуванне бяспекі ў коле сабе падобных. Цяпер гэта называецца сацыяльныя сувязі. Аднак пры растанні з партнёрам узровень аксітацына рэзка падае, і мозг падае сігнал, што нешта ідзе не так.

Вучоныя: больш нізкая актыўнасць сератаніну звязана з дэпрэсіяй і падвышанай рызыкай суіцыду

Сератанін стварае пачуццё сацыяльнай значнасці, матывуе на тое, каб заслугоўваць павагу.Чалавек адчувае пачуццё задавальнення ад прыліву сератаніну тады, калі павышае свой статус. Часам у гэта цяжка паверыць, але масу энергіі мы трацім на заваяванне і падтрыманне сваёй значнасці. Бо дамінаванне дазваляе лягчэй выбіраць пару, а таксама забяспечыць выжыванне нашчадкам. У чалавека, які атрымлівае прызнанне і каханне з боку таго, каго лічым важным, узровень сератаніну рэзка павялічваецца.

Як выяўляецца дэфіцыт сератаніну? Да дэфіцыту сератаніну ў арганізме могуць прыводзіць інфекцыйныя захворванні, стрэсы, захворванні страўнікава-кішачнага гасцінца.

  • Сімптомы недахопу сератаніну:
  • трывожнасць і неспакой;
  • пастаянная стомленасць;
  • галаўны боль;
  • зніжэнне працаздольнасці;
  • пагаршэнне кагнітыўных функцый;
  • парушэнні ў працы кішэчніка.

Паколькі каля 95 % сератаніну выпрацоўваецца ў страўнікава-кішэчным тракце, для павышэння ўзроўню сератаніну важна есці прадукты, якія спрыяюць здароўю кішэчніка.

Як павысіць узровень сератаніну?

  • Зменшыце колькасць салодкага.
  • Дадайце вітамінаў. Так, у выпрацоўцы сератаніну ўдзельнічаюць вітаміны групы B, у прыватнасці B12 і B6. Для падтрымання ўзроўню гармону таксама важны магній — дарэчы, яго ўзровень можа зніжацца на фоне стрэсаў.
  • Гуляйце ў сонечнае надвор’е. Сератанін часта называюць гармонам актыўнасці: ён удзельнічае як у рэгуляцыі сну, так і ў актыўнасці падчас няспання. Справа ў тым, што гэты гармон выпрацоўваецца пад уздзеяннем сонечнага святла — яго ўзровень напрамую залежыць ад яркасці і асветленасці. Менавіта таму восенню і зімой, калі на вуліцы часта пахмурна, яго канцэнтрацыя ў арганізме звычайна зніжаецца. Каб яе павысіць, у сонечнае надвор’е адпраўляйцеся на шпацыр.

«Гармоны шчасця» з пункту гледжання выжывання:

  • Дафамін — шукае ўзнагароду
  • Эндарфін — ігнаруе фізічны боль
  • Аксітацын — будуе сацыяльныя сувязі
  • Сератанін — зарабляе павагу

Ваш настрой і самаадчуванне залежаць ад вашага гарманальнага фону. Падтрымлівайце яго ў форме: правільна сілкуйцеся (добрай збалансаванай дыеты тэарэтычна дастаткова для выпрацоўкі ўсіх вышэйпералічаных рэчываў), займайцеся спортам, часцей усміхайцеся, улюбляйцеся! 

Будзьце здаровыя і шчаслівыя!

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.