Вы тут

Лукашэнка: Пасля уведзеных санкцый трэба развіваць сваё


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Пермскага края Дзмітрыем Махоніным. Дэлегацыя рэгіёна знаходзіцца з трохдзённым візітам у нашай краіне.


Вітаючы дэлегацыю Пермскага края, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Расіі няма такіх рэгіёнаў, на якія Беларусі нельга было б абаперціся. «Ваш край, што тут казаць, багаты край і людзі вельмі таленавітыя, прасунутыя. І самае галоўнае — край перспектыўны, нацэлены ў будучыню. Вы заўсёды кажаце, што ваш край — апора Расіі. І я з гэтым абсалютна згодзен. Калі гэта апора вялізнай Расіі, то сам бог загадаў нам супрацоўнічаць», — сказаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка, што ўсё, што беларускі бок можа зрабіць для расіян, для людзей у Пермскім краі, будзе зроблена. «І нават немагчымае», — дадаў ён. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што тавараабарот паміж Беларусю і Пермскім краем крыху знізіўся. Па яго словах, неабходна прымаць меры каб яго аднавіць. 

«Мы павінны не проста прадэманстраваць усім, што мы абыдземся без тых, хто не хоча з намі працаваць. Мы павінны прадэманстраваць, што мы яшчэ можам нямала. Таму мы да вашых паслуг і па пастаўках, і па кааперацыі. Простым гандлем трэба займацца. Але найбольш надзейны варыянт, калі мы звязваем нашыя прадпрыемствы і працуем па кааперацыі», — падкрэсліў беларускі лідар. 

Ён нагадаў, што яшчэ з савецкіх часоў Беларусь — машынабудаўнчіая краіна. Тут развіваліся высокія кампетэнцыі, тут добрая адукацыя. У Савецкім Саюзе гэта было месца, дзе была сканцэнтравана фінішная вытворчасць. У Беларусі нямала выраблялася па самых новых тэхналогіях. «Таму Беларусь, апынуўшыся на шляху пастаўкі тавараў, камплектуючых, сыравіны шмат зрабіла ў савецкія часы для таго, каб сёння нармальна развівацца. Таму мы як машынабудаўнічая краіна гатовы з вамі працаваць. Не толькі гандляваць, але і кааперавацца, каб разам вырабляць той ці іншы від прадукцыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўнае — накарміць і апрануць людзей

Прэзідэнт заўважыў, што ўсім добра вядома, што беларусы захавалі сваю сельскую гаспадарку. Па яго словах, гэта пытанне стала важным, калі пасля распаду Савецкага Саюза людзі галадалі, есці не было чаго. «Калі людзі ненакормленыя, калі не могуць сябе забяспечыць прадуктамі харчавання, няма чаго размаўляць пра суверэнітэт, незалежнасць і ўвогуле пра існаванне. Таму мы тады ўчапіліся за некаторыя галіны. Мы захоўвалі традыцыйныя нашы накірункі, школы, вытворчасці. Мы нямала зрабілі для таго, каб накарміць і апрануць людзей. Адсюль развіццё сельскай гаспадаркі. Гэта галоўная прычына — накарміць і апрануць людзей» — расказаў кіраўнік дзяржавы. 

Ён прапанаваў губернатару Пермскага краю пры неабходнасці падзяліцца адпаведным вопытам і напрацоўкамі, пачынаючы ад малочнатаварных комплексаў, адкормачнікаў, птушкафабрык. «Усё, што вам спадабаецца, мы гатовы для вас рэалізаваць», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, калі беларусы змаглі працаваць з Амурскай вобласцю, то супрацоўнічаць з Пермскім краем зможам і пагатоў. Ён таксама звярнуў увагу дэлегацыі на сельгасмашынабудаванне. Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок гатовы паказаць не толькі сельгастэхніку, але і племянную, селекцыйную справу. У краіне гэтую справу захавалі і не загубілі.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што даручыў адпаведным членам урада «дадаць» у сферы сельскай гаспадаркі. «Мы ўвесь час хвалімся земляробствам і жывёлагадоўляй. Але там ужо замшэласць пачала з’яўляцца. Я гэта ўжо адчуваю. Нам трэба сур’ёзна паглядзець, каб не страціць тэмпы земляробства, жывёлагадоўлі і тыя кадры, якія там сканцэнтраваны», — сказаў ён. 

Мы гатовы падставіць плячо

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў супрацоўніцтве з Персмкім краем нямала зроблена і ў сферы будаўніцтва. І страціць гэта нельга. «Пасля ўведзеных санкцый, трэба грунтавацца на сваім, трэба развіваць сваё, трэба займацца імпартазамяшчэннем ва ўсіх сферах. Давайце разам будзем гэта пераадольваць, нейкія бар’еры. Прынамсі з прэзідэнтам Расіі ў нас ніякіх рознагалоссяў у гэтых адносінах няма», — канстатаваў ён. 

Прэзідэнт адзначыў, што беларускія спецыялісты гатовыя дапамагчы Пермскаму краю ў правядзенні аграрных рэформ, якія пачаліся ў рэгіёне. Вопыт у гэтым ёсць. 

«Пасля распаду Савецкага Саюза (вы, напэўна, таксама як і ў Беларусі гэта адчуваеце), у нас засталося вельмі шмат хвастоў, касякоў па рэнавацыі і аднаўленні, будаўніцтве новага жылля. Але галоўнае гэта той вялізны аб’ём жылля, які быў пабудаваны ў пасляваенны і савецкі перыяд, датычыцца замены ліфтавага абсталявання. Мы захавалі гіганцкае прадпрыемства, якое працавала на ўсю краіну. Вядома, і ў нас гэта праблема немалая — замена ліфтаў. Але мы гатовы падставіць плячо вам. Я ведаю, што трэба. Гатовы ў гэтым напрамку працаваць», — сказаў Аляксанжр Лукашэнка.

Прэзідэнт запэўніў Дзмітрыя Махоніна, што беларусі бок выканае ўсе дамоўленасці. Як бы не было складана, але ўсё будзе зроблена. 

Усё, аб чым вы дамовіцеся ва ўрадзе, вы можаце не сумнявацца мы выканаем. Як бы гэта не было складана, мы зробім. І складанасці будуць пераадолены. «Давайце арыентавацца на тое, што тавараабарот у нас ні ў якім разе не павінен панізіцца. Мы людзі разумныя, знойдзем выйсце са становішча», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

У тэму

Дзмітрый Махонін: «Ёсць, над чым працаваць»

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам губернатар Пермскага края сустрэўся з журналістамі і расказаў пра асноўныя напрмкі супрацоўніцтва. Ён прызнаўся, што яго продкі па маці з Беларусі, тут і сёння жывуць родзічы, таму асабіста для яго супрацоўніцва з нашай краінай мае вялікае занчэнне. 

У 2021 годзе таварабарот паміж Рэспублікай Беларусь і Пермскім краем Расійскай федэрацыі склаў 493,7 млн. долараў, экспарт — 94,2 млн. долараў, імпарт — 399, 5 млн. долараў. За студзень-май 2022 года тавараабарот Беларусі і Пермскага края склаў 101,3 млн. долараў, экспарт — 41,4 млн.долараў, імпарт — 59,9 млн.долараў. Дзмітрый Махонін расказаў, што 300 пермскіх прадпрыемстваў пастаўляюць сваю прадукцыю ў Беларусь. І 220 беларускіх прадпрыемстваў пастаўляюць сваю прадукцыю ў Пермскі край. «Гэтага недастаткова, відавочна. У нас ёсць перспектывы па машынабудаванні, вытворчасці абсталявання для калійных шахт. І зараз ужо вытворчасць беларускай кампаніі „Ніва“ размешчана ў Пермскім краі. І наша задача — стварыць сервісныя цэнтры, каб спрасціць працэдуру паставак і эксплуатацыі гэтага абсталявання. Па ліфтавым абсталяванні ў нас ёсць неабходнасць размяшчэння заказаў і, магчыма, лакалізацыя вытворчасці ў Пермскім краі. І зразумела, прадукцыя машынабудавання, сельскай гаспадаркі, сумесная работа нашых калійных прадпрыемстваў, пастаўка вуглевадародаў з Пермскага краю — увесь гэты спектр узаемаадносін дастаткова перспектыўны. Вельмі важна зараз па лініі міністэрстваў і ведамстваў рэгіёну і рэспублікі замацаваць гэтыя дамоўленасці і далей іх рэалізоўваць» — расказаў Дзмітрый Махонін.

Ён расказаў, што ў Пермскім краі наладжаны кантакты з кампаніяй «Амкадор», Мінскім аўтамабільным заводам і Мінскім трактарным заводам. «Эканомікі Пермскага краю і Беларусі вельмі падобныя паміж сабой, 20 працэнтаў сусветнага калію ў Беларусі і 20 працэнтаў у Пермскім краі. Машынабудаванне — гэта таксама наша ключавая задача. У нас цесная кааперацыя ў абаронна-прамысловым комплексе. Нам трэба падумаць аб рэйсе паміж Перм’ю і Мінскам і тады мы яшчэ раскрыем турыстычны патэнцыял», — упэўнены Дзмітрый Махонін. 

Губернатар асабліва адзначыў адносіны Беларусі і Пермскага края ў галіне культуры. Ужо шэсць гадоў рэалізуецца дамова, якая прадугледжвае не толькі эканамічныя і вытворчыя адносіны, але і гуманітарныя. Дзмітрый Махонін запрасіў Аляксандр Лукашэнку на святкаванне 300-годдзя Пярмі, запланаванае на наступны год. 

У найбліжэйшых планах — візіт у Пермскі край прадстаўнікоў беларускага бізнесу. Гэта Пермскі інжынерны форум, які пройдзе на пачатку снежня. «Ёсць над чым працаваць і самае галоўнае — у нас ёсць жаданне ў сённяшніх эканамічных рэаліях зрабіць так, каб эканамічна нашы краіны былі магутныя і толькі развіваліся», — падкрэсліў Дзмітрый Махонін. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».